Logo Polskiego Radia
Print

Прысьвечаны Алексіевіч стрыт-арт у Менску зьнялі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2018 13:11
Ён быў зьмешчаны на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая побач з культурнай прасторай „ОК 16”.
Aliaksandr Papko/radyjo.net

Прысьвечаны Алексіевіч стрыт-арт у Менску зьнялі
Ён быў зьмешчаны на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая побач з культурнай прасторай „ОК 16”.
Увечары 25 чэрвеня арт-аб'ект на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая, прысьвечаны першай у Беларусі нобэлеўскай ляўрэатцы беларускай пісьменьніцы Святлане Алексіевіч, зьнялі.
Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на прадстаўнікоў Ulej.by, ім патэлефанаваў намесьнік кіраўніка Ленінскага раёну й запатрабаваў зьняць арт-аб’ект на працягу гадзіны. Сваю пазыцыю прадстаўнік гарадзкой улады патлумачыў тым, што часовы арт-аб’ект ня быў узгоднены. Ён зьявіўся на сьцяне будынка, якое зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.
Па словах супрацоўнікаў Ulej.by, яны пакуль ня вызначылі, куды перанясуць інсталяцыю. Адзін з варыянтаў — двор „ОК 16”.
Часовы арт-аб'ект, прысьвечаны Алексіевіч, зьявіўся ў Менску 25 чэрвеня на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая побач з культурнай прасторай „ОК 16”. Праект стаў вынікам творчай супрацы краўдфандынгавай пляцоўкі ulej.by і аўдыёвізуальнага мастака Bazinato. Але ўвечары таго ж дня арт-аб’ект зьнялі.
Менавіта на гэтай пляцоўцы ўчора прайшла прэзэнтацыя пяці кніг Святланы Алексіевіч з цыклу „Галасы Утопіі” („У вайны не жаночы твар”, „Апошнія сьведкі”, „Цынкавыя хлопчыкі”, „Чарнобыльская малітва” і „Час сэканд-хэнд”), якія ўпершыню выйшлі на беларускай мове ў адзіным афармленьні й без цэнзурных правак, зробленых у розныя гады.
svaboda.org/аз

Увечары 25 чэрвеня арт-аб'ект на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая, прысьвечаны першай у Беларусі нобэлеўскай ляўрэатцы беларускай пісьменьніцы Святлане Алексіевіч, зьнялі.

Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на прадстаўнікоў Ulej.by, ім патэлефанаваў намесьнік кіраўніка Ленінскага раёну й запатрабаваў зьняць арт-аб’ект на працягу гадзіны. Сваю пазыцыю прадстаўнік гарадзкой улады патлумачыў тым, што часовы арт-аб’ект ня быў узгоднены. Ён быў зьмешчаны на сьцяне будынка, якi зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.Па словах супрацоўнікаў Ulej.by, яны пакуль ня вызначылі, куды перанясуць інсталяцыю. Адзін з варыянтаў — двор „ОК 16”.

Часовы арт-аб'ект, прысьвечаны Алексіевіч, зьявіўся ў Менску 25 чэрвеня на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая побач з культурнай прасторай „ОК 16”. Праект стаў вынікам творчай супрацы краўдфандынгавай пляцоўкі ulej.by і аўдыёвізуальнага мастака Bazinato. Але ўвечары таго ж дня арт-аб’ект зьнялі.

Менавіта на гэтай пляцоўцы ўчора прайшла прэзэнтацыя пяці кніг Святланы Алексіевіч з цыклу „Галасы Утопіі” („У вайны не жаночы твар”, „Апошнія сьведкі”, „Цынкавыя хлопчыкі”, „Чарнобыльская малітва” і „Час сэканд-хэнд”), якія ўпершыню выйшлі на беларускай мове ў адзіным афармленьні й без цэнзурных правак, зробленых у розныя гады.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт