Замежнікі змогуць вучыцца ў Беларусі дзякуючы адмысловым грантам
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.06.2018 14:06
Выкладаньне ў ВНУ будзе весьціся як на расейскай, так і на ангельскай мове.
pixabay.com/CC0
Каля 100 грантаў будзе выдзелена на навучаньне замежнікаў у Беларусі. Пра гэта паведаміў тэлеканал СТВ у навіннай праграме ўвечары 23 чэрвеня са спасылкай на міністра адукацыі Ігара Карпенку.
Выкладаньне для замежнікаў у беларускіх вышэйшых навучальных установах і сярэдніх спэцыяльных навучальных установах будзе весьціся як на расейскай, так і на ангельскай мове.
«Цяпер падрыхтавана нарматыўная база, прыняты шэраг нарматыўных дакумэнтаў, якія дазволяць нам з наступнага года, з наступнай уступнай кампаніі, рэалізоўваць выдзяленьне да 100 грантаў для навучаньня замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, – сказаў міністар адукацыі. – Сам мэханізм яшчэ павінен быць адпрацаваны ў адпаведнасьці з указам прэзыдэнта, і мы павінны вызначыць прыярытэты».
БелаПАН/нг