Летувіскія навукоўцы хочуць дасьледаваць магілы Каліноўскіх у Сьвіслачы
Навукоўцы Віленскага ўнівэрсытэта працягваюць вывучаць парэшткі, якія, хутчэй за ўсё, належаць Кастусю Каліноўскаму. Вучоныя атрымалі новыя зьвесткі, якія могуць служыць пацьвярджэньнем, што на гары Гедыміна ў летувіскай сталіцы пахаваны кіраўнік вызвольнага паўстаньня ў Польшчы і Беларусі 1863 года Кастусь Каліноўскі.
Па дадзеных гісторыкаў, на гары Гедыміна пахаваны 21 удзельнік паўстаньня 1863 года. Астанкі часткі з іх былі выяўленыя пры раскопках на пачатку 2017 года.
Дакладна вядома, што адно з пахаваньняў – гэта парэшткі паўстанца Жыгімонта Серакоўскага. Гэта даказвае імянны заручальны пярсьцёнак, знойдзены ў пахаваньні.
Летувіскія навукоўцы таксама ўпэўненыя, што знайшлі і рэшткі Кастуся Каліноўскага. Пасьля праведзеных дасьледаваньняў знойдзеных парэшткаў упэўненасьць навукоўцаў у правільнасьці сваіх здагадак толькі ўзмацнілася.
«У нас ёсьць супадзеньня па полу, узросту, абставінам сьмерці, а таксама супадзеньні па форме чэрапа і партрэта», – адзначыў у камэнтары для Naviny.by прафэсар катэдры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Віленскага ўнівэрсытэта Рымантас Янкаўскас.
Аднак атрыманыя зьвесткі маюць патрэбу ва ўдакладненьні, бо пакуль навукоўцы, у асноўным, дзейнічалі мэтадам выключэньня.
«Для катэгарычнага заключэньня гэтага недастаткова. Для поўнага доказы патрэбныя генэтычныя дасьледаваньні. Мы ўжо зьвязаліся з амбасадай Летувы ў Беларусі. Ёсьць пахаваньні сям'і Каліноўскіх у Сьвіслачы, і мы прапануем дасьледаваць гэтую магілу і правесьці генэтычны аналіз», – сказаў Рымантас Янкаўскас.
У Сьвіслачы – цяпер райцэнтры ў Гарадзенскай вобласьці – пахаваныя многія сваякі Кастуся Каліноўскага, у тым ліку, бацька, бабуля і брат.
У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі карэспандэнту Naviny.by растлумачылі, што, «тэарэтычна, такое дасьледаваньне правесьці магчыма».
.....
Вучоныя атрымалі новыя зьвесткі, якія могуць служыць пацьвярджэньнем, што на гары Гедыміна ў летувіскай сталіцы пахаваны кіраўнік вызвольнага паўстаньня ў Польшчы і Беларусі 1863 года Кастусь Каліноўскі.
Па дадзеных гісторыкаў, на гары Гедыміна пахаваны 21 удзельнік паўстаньня 1863 года. Астанкі часткі з іх былі выяўленыя пры раскопках на пачатку 2017 года.
Дакладна вядома, што адно з пахаваньняў – гэта парэшткі паўстанца Жыгімонта Серакоўскага. Гэта даказвае імянны заручальны пярсьцёнак, знойдзены ў пахаваньні.
Летувіскія навукоўцы таксама ўпэўненыя, што знайшлі і рэшткі Кастуся Каліноўскага. Пасьля праведзеных дасьледаваньняў знойдзеных парэшткаў упэўненасьць навукоўцаў у правільнасьці сваіх здагадак толькі ўзмацнілася.
«У нас ёсьць супадзеньня па полу, узросту, абставінам сьмерці, а таксама супадзеньні па форме чэрапа і партрэта», – адзначыў у камэнтары для Naviny.by прафэсар катэдры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Віленскага ўнівэрсытэта Рымантас Янкаўскас.
Аднак атрыманыя зьвесткі маюць патрэбу ва ўдакладненьні, бо пакуль навукоўцы, у асноўным, дзейнічалі мэтадам выключэньня.«Для катэгарычнага заключэньня гэтага недастаткова. Для поўнага доказы патрэбныя генэтычныя дасьледаваньні. Мы ўжо зьвязаліся з амбасадай Летувы ў Беларусі. Ёсьць пахаваньні сям'і Каліноўскіх у Сьвіслачы, і мы прапануем дасьледаваць гэтую магілу і правесьці генэтычны аналіз», – сказаў Рымантас Янкаўскас.
У Сьвіслачы – цяпер райцэнтры ў Гарадзенскай вобласьці – пахаваныя многія сваякі Кастуся Каліноўскага, у тым ліку, бацька, бабуля і брат.У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі карэспандэнту Naviny.by растлумачылі, што, «тэарэтычна, такое дасьледаваньне правесьці магчыма».
naviny.by/ав