Logo Polskiego Radia
Print

Улады плацяць даўгі за сельгастэхніку

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2018 16:23
У сьпісе тых, каму будуць дапамагаць з выплатамі, - тры сотні прадпрыемстваў.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Беларусі кіраўнік падпісаў загад даць крэдыты абласным бюджэтам на аплату запазычанасьці за тэхніку трохгадовай даўніны.

У 2015-м годзе прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу атрымалі сельгастэхніку з заводаў МАЗ і МТЗ. Аднак дагэтуль яны не разьлічыліся за яе.

У сьпісе тых, каму трэба дапамагаць з выплатамі, тры сотні прадпрыемстваў – найбольш у Менскай (94) і Віцебская (87) абласьцях.

Агульная сума крэдытаў складае амаль 60 мільёнаў рублёў (каля 30 мільёнаў даляраў), зь іх найбольш атрымаюць Віцебская (21,6 мільёнаў рублёў), Менская (18,8 мільёнаў) і Магілёўская (11,3 мільёны) вобласьці, астатнім дадуць 2–3 мільёны.

Крэдыты даюцца да канца 2020 году пад 1% гадавых, плаціць па крэдытах трэба будзе штоквартальна ад 2020 году, сплачваць адсоткі па крэдытах – штоквартальна з 2019-га.

Паводле Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт