На парадзе 3 ліпеня пройдуць кітайскія вайскоўцы й жанчыны-ваеннаслужачыя
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.06.2018 11:37
На ім пройдуць каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.
Аляксандр Лукашэнка прымае парад (архіўнае фота)фота: president.gov.by
На парадзе 3 ліпеня пройдуць кітайскія вайскоўцы й жанчыны-ваеннаслужачыя
Сёлета ў парадзе 3 ліпеня ў Менску ўпершыню будуць удзельнічаць кітайскія вайскоўцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Падрыхтоўка да параду падыходзіць да завяршэньня. Цяпер адбываюцца заключныя трэніроўкі парадных разьлікаў.
У парадзе прымуць удзел 19 пешых парадных разьлікаў і 23 парадныя разьлікі ваеннай тэхнікі. Там пройдуць каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.
Традыцыйна ў парадзе будуць ісьці расейскія вайскоўцы.
Аднак будуць і новаўвядзеньні. Упершыню ў парадзе прымуць удзел жанчыны-вайскоўцы беларускай арміі й зводны разьлік кадэцкіх вучэльняў, спэцыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх карпусоў.
Таксама ўпершыню ў вайсковым парадзе ў Менску плянуецца ўдзел параднага разьліку вайскоўцаў Народна-вызваленчай арміі Кітая.
Генэральныя рэпэтыцыі параду адбудуцца 23 і 28 чэрвеня з 23.00 на скрыжаваньні праспэкта Пераможцаў і праспэкта Машэрава ў Менску.
Сёлета ў парадзе 3 ліпеня ў Менску ўпершыню будуць удзельнічаць кітайскія вайскоўцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Падрыхтоўка да параду падыходзіць да завяршэньня. Цяпер адбываюцца заключныя трэніроўкі парадных разьлікаў.
У парадзе прымуць удзел 19 пешых парадных разьлікаў і 23 парадныя разьлікі ваеннай тэхнікі. На ім пройдуць каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі.
Традыцыйна ў парадзе будуць ісьці расейскія вайскоўцы.Аднак будуць і новаўвядзеньні. Упершыню ў парадзе прымуць удзел жанчыны-вайскоўцы беларускай арміі й зводны разьлік кадэцкіх вучэльняў, спэцыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх карпусоў.

эўрарадыё/вс