Logo Polskiego Radia
Print

Рэстараны Менска набылі па шэрых схемах рыбу і морапрадукты на Br1 млн

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.06.2018 16:20
Па выніках маніторынгу за найбольш значныя правапарушэньні складзена 29 пратаколаў.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рэстараны і кафэ Менска набылі па шэрых схемах рыбу і морапрадукты на Br1 млн
Рэстараны і кафэ Менска набылі па шэрых схемах рыбу і морапрадукты на Br1 млн, паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю (КДК) у панядзелак па выніках праведзенага апэратыўнікамі сталічнай фінансавай міліцыі маніторынгу.
«Усяго ўстаноўлена 60 суб'ектаў гаспадараньня рэстараннага бізнэсу, якія набывалі ў розных абʼёмах рыбу і морапрадукты па шэрых схемах. Кошт закупленай нелегальным спосабам прадукцыі перавысіла Br1 млн», – гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на афіцыйным сайце КДК.
Па выніках маніторынгу за найбольш значныя правапарушэньні складзена 29 пратаколаў на падставе ч. 4 арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь (санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэньня, сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў).
Эканамічным судом Менска пратаколы разгледжаны, агульная сума штрафных санкцый склала звыш Br500 тыс.
Як адзначылі ў КДК, маніторынг быў праведзены ў рамках узбуджанай раней крымінальнай справы. «У студзені бягучага года ў поле зроку апэратыўнікаў фінансавай міліцыі трапіў буйны пастаўшчык рыбы і морапрадуктаў, які рэалізоўваў прадукцыю прадпрыемствам грамадзкага харчаваньня Менска за наяўны разьлік (»Джон Доры«- ІФ). Праз касу праходзіла толькі частка выручкі, астатнія грошы ішлі на аплату паслуг перавозчыкам, выплату работнікам зарплаты» у канвэртах« і ў кішэню кіраўнікам камэрцыйнай арганізацыі», – нагадалі ў камітэце.
Утойваньне фактычнай выручкі дазваляла ўхіляцца ад выплаты падаткаў. Па дадзеным факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт