Logo Polskiego Radia
Print

На абаронцу Курапатаў пачалі справу за «тэлефоннае мініраваньне»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.06.2018 08:27
10 чэрвеня позна ўвечары Найдзен патэлефанаваў у рэстаран «Паедзем паядзім» і паведаміў, што ў ім закладзеная бомба.
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На абаронцу Курапатаў пачалі крымінальную справу за «тэлефоннае мініраваньне»
На абаронцу Курапатаў Мікіту Найдзена пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленьне пра небясьпеку. Пра гэта ў сацсетках паведаміў кіраўнік грамадзкай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан.
Паводле зьвесткаў Корбана, 10 чэрвеня позна ўвечары Найдзен патэлефанаваў у рэстаран «Паедзем паядзім» і паведаміў, што ў ім закладзеная бомба.
Рэстаран быў эвакуяваны, на месца прыбылі сапёры, МНС і хуткая дапамога. Неўзабаве стала зразумела, што паведамленьне ілжывае. Ноччу Найдзена забрала міліцыя. Яго затрымалі, агледзелі кватэру, павезьлі ў РУУС, дзе адбыўся допыт. Пасьля актывіста адвезьлі ў ІЧУ, дзе ён правёў 3 сутак. Вызвалілі да судовага паседжаньня пад хатні арышт.
Сярод іншых забаронаў Найдзену нельга наведваць месцы масавага збору людзей. Гэта значыць, у тым ліку й пікеты каля Курапатаў.
Мікіта Найдзен паведаміў, што ў міліцыі да яго адносіліся нармальна, ня ціснулі, але рэкамэндавалі ня ўдзельнічаць у акцыях у Курапатах, а пра свой выпадак нікому не распавядаць.
«Свой учынак Мікіта пракамэнтаваў нам як неабдуманы (...)», – напісаў Корбан.
Мікіта Найдзен – актывіст «Альтэрнатывы», яму 27 гадоў. Ён працуе штампоўшчыкам на Менскім трактарным заводзе, жыве з маці.
Пратэсты супраць рэстарана каля Курапатаў цягнуцца ўжо трэці тыдзень. Абаронцы мэмарыяла лічаць абразьлівым разьмяшчэньне там забаўляльнага комплексу.

На абаронцу Курапатаў Мікіту Найдзена пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленьне пра небясьпеку. Пра гэта ў сацсетках паведаміў кіраўнік грамадзкай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан.

Паводле зьвесткаў Корбана, 10 чэрвеня позна ўвечары Найдзен патэлефанаваў у рэстаран «Паедзем паядзім» і паведаміў, што ў ім закладзеная бомба.
Рэстаран быў эвакуяваны, на месца прыбылі сапёры, МНС і хуткая дапамога.

Неўзабаве стала зразумела, што паведамленьне ілжывае. Ноччу Найдзена забрала міліцыя. Яго затрымалі, агледзелі кватэру, павезьлі ў РУУС, дзе адбыўся допыт. Пасьля актывіста адвезьлі ў ІЧУ, дзе ён правёў 3 сутак. Вызвалілі да судовага паседжаньня пад хатні арышт.

У прыватнасьці, Найдзену нельга наведваць месцы масавага збору людзей. Гэта значыць, у тым ліку й пікеты каля Курапатаў.

Мікіта Найдзен паведаміў, што ў міліцыі да яго адносіліся нармальна, ня ціснулі, але рэкамэндавалі ня ўдзельнічаць у акцыях у Курапатах, а пра свой выпадак нікому не распавядаць.

«Свой учынак Мікіта пракамэнтаваў нам як неабдуманы (...)», – напісаў Корбан.
Мікіта Найдзен – актывіст «Альтэрнатывы», яму 27 гадоў. Ён працуе штампоўшчыкам на Менскім трактарным заводзе, жыве з маці.

Пратэсты супраць рэстарана каля Курапатаў цягнуцца ўжо трэці тыдзень. Абаронцы мэмарыяла лічаць абразьлівым разьмяшчэньне там забаўляльнага комплексу.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт