1 верасьня беларусы пойдуць у школу з новымі падручнікамі
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
16.06.2018 17:11
44 навучальныя дапаможнікі выйдуць к 2018/2019 навучальнаму году.
Менск, вул. Чырвонаармейская. Школа № 4Фота: Дзьмітрый Ласько
У Беларусі к 1 верасьня будуць выдадзены 44 новыя навучальныя дапаможнікі. У першую чаргу гэта падручнікі для чацьвёртых і восьмых кляс.
Як патлумачыла дырэктар Нацыянальнага інстытуту адукацыі Валянціна Гінчук, «гэта зьвязана з абнаўленьнем у гэтых клясах навучальных праграм па ўсіх прадметах».
Таксама будуць выдадзены навучальныя дапаможнікі па замежных мовах для 3, 6, 9 і 10 кляс.
Новыя кнігі ў партфэль пакладуць шасьціклясьнікі — па матэматыцы і інфарматыцы, а таксама па працоўным навучаньні.
Дзеці будуць працаваць ня толькі з суцэльным тэкстам, але і з графікамі, дыяграмамі і табліцамі.
Belta.by/вк