Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутат зьвярнулася па справе Курапат у пракуратуру

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.06.2018 08:08
Ганна Канапацкая задаецца пытаньнем: хто давёў сытуацыю да крайнасьці.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганна Канапацкая зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру краіны з просьбай праверыць законнасьць цяперашніх меж зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Курапаты». Гэта зmвязана з будаўніцтвам каля «Курапат» рэстарану «Поедем, поедим».

Зварот дэпутата, складзены яшчэ 11 чэрвеня, апублікаваны на старонцы спадарыні Канапацкай у фэйсбуку.

У сацсетцы дэпутат выказала сваю думку пра тое, што адбываецца каля рэстарана, адкрытага ля месца расстрэлу людзей: «Зноў абвастрылася сытуацыя вакол Курапат. Незразумела, навошта і каму на самай справе трэба было даводзіць яе да крайнасьці, бо і чыноўнікі, і бізнэсмэны цудоўна разумелі, якія страшныя дзеяньні рабіліся работнікамі НКУС у гэтым месцы. Таму я накіравала адпаведны зварот у пракуратуру. Курапаты — гэта месца памяці і смутку, якое павінна быць ушанавана мэмарыялам».

Facebook.com/anna.kanopatskaya/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт