Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзяніна Ірану могуць выслаць зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.06.2018 14:11
На радзіме яму пагражае сьмяротнае пакараньне.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Грамадзяніна Ірану могуць выслаць зь Беларусі
На радзіме яму пагражае сьмяротнае пакараньне.
У Менску затрымалі грамадзяніна Ірану Мэхрдата Джамшыдыяна. Ён жыве ў Беларусі з 1993 году. Жанаты на беларусцы й мае траіх дзяцей. Але праз пратэрмінаваныя дакумэнты яго могуць выслаць на радзіму. Там яму пагражае сьмяротнае пакараньне.
„У 2011 годзе ён прыняў хрысьціянства, за гэта ў Іране могуць пакараць сьмерцю”, - сказала ягоная жонка Алена.
Іранскія ўлады падазравалі яго ў падвойным забойстве — маці й брата. На гэтай падставе Мэхрдата двойчы затрымлівалі ў 2012 годзе. У 2013-м аддзел унутраных справаў Заводзкага раёну Менску прыняў рашэньне выслаць іранца зь Беларусі зь меркаваньняў нацыянальнай бясьпекі, бо ён падазраваўся ў цяжкім злачынстве за мяжой.
Джамшыдыяна неаднаразова затрымлівалі для прымусовай высылкі. Толькі ў студзені 2015 года яго вызвалілі на гуманітарных падставах, у сувязі зь цяжкай хваробай сына.
Алена Джамшыдыян сказала, што падчас забойства яе мужа не было ў Іране. Ён сам пераконвае, што іранскія ўлады выдумалі прычыну, каб дамагчыся ягонай выдачы.
„Добра, што беларускія ўлады, калі мяне затрымалі, заўважылі, што тое забойства прыпадае на час, калі я ўжо быў за мяжой, — казаў Мэхрдат. — Я палітычны праціўнік іранскага рэжыму, да таго ж быў мусульманінам, а стаў хрысьціянінам”.
У 2014 годзе ў Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістравалі скаргу Алены Джамшыдыян — жонкі Мэхрдата. А ў лістападзе 2017 Камітэт устанавіў, што ў выпадку выдачы Мэхрдата ў Іране яму пагражаюць катаваньні й сьмяротнае пакараньне.
Ад 1993 году іранец жыў па іранскім пашпарце ў Беларусі па часовай рэгістрацыі. Жонка патлумачыла, што яны доўгі час спрабавалі аформіць від на жыхарства, але ў яе не было ўласнай жыльлёвай плошчы, каб зарэгістраваць мужа.
Два гады таму скончыўся тэрмін іранскага пашпарту Мэхрдата. Увесь гэты час паводле заканадаўства ён пражываў у Беларусі незаконна.
„Ён ня мог яго аднавіць. Бо як толькі б ён прыйшоў у амбасаду, у яго пачаліся б праблемы”, — сказала Свабодзе Наста Лойка, праваабаронца, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Human Constanta.
Іранец неаднаразова спрабаваў атрымаць статус уцекача, але штораз атрымліваў адмову.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт