Абарона Курапатаў: інцыдэнты, канфлікты, пратаколы…
На абаронцаў Курапатаў склалі больш за 30 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Больш за 30 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях супрацоўнікі міліцыі й ДАІ склалі на абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць адкрыцьця рэстаранна-забаўляльнага комплеску „Паедзем-паядзім”, што паўстаў на месцы масавых пахаваньняў ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.
Па зьвестках праваабаронцаў „Вясны”, па стане на 13 чэрвеня, найбольш часта (20 пратаколаў) актывістаў караюць па артыкуле 18. 23 КаАП (парушэньне правілаў дарожнага руху). Гэта зьвязана з тым, што пікетоўшчыкі намагаюцца не дапусьціць праезду кліентаў на тэрыторыю рэстарана, а таму вымушаныя выходзіць на праезную частку. Зафіксавана некалькі небясьпечных інцыдэнтаў, калі кіроўцы аўтамабіляў літаральна спрабавалі ўчыніць наезд на ўдзельнікаў пікетаў. У двух выпадках супрацоўнікі ДАІ склалі пратаколы й на ўладальнікаў аўтамабіляў. Некалькі выпадкаў наезду засталіся беспакаранымі для аўтаўладальнікаў.
Увогуле, дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі досыць пасіўныя, яны мала спрыяюць ахове грамадзкага парадку й таму пагроза канфліктаў застаецца даволі высокай.
Уначы нехта выламаў драўляныя крыжы, укапаныя актывістамі ля праезду ў рэстаран. А 13 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ з прымяненьнем сілы спрабавалі вызваліць праезную частку каля рэстарана. Былі складзеныя пратаколы па артыкуле 18.23 КаАП на Паўла Севярынца й Алеся Туровіча.
На самых актыўных удзельнікаў акцый пратэсту складаюць адразу пакет пратаколаў: „дробнае хуліганства”, „непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі” і „ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.
Такім чынам, ад моманту адкрыцьця рэстарану „Паедзем паядзім” на сустаршыню ствараемай партыі БХД Паўла Севярынца было складзена сем пратаколаў, па чатыры пратаколы адміністрацыйных правапарушэньняў маюць рэжысёр Вольга Нікалайчык, актывісты Дзяніс Урбановіч і Натальля Гарачка-Басалыга. Вечарам 12 чэрвеня быў затрыманы рэжысёр і аўтар фільма „Жоўты пясочак” Алесь Туровіч. Яго адвезьлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі, дзе склалі адразу 3 адміністрацыйныя пратаколы.
Усяго за час супрацьстаяньня актывістаў і кіраўніцтва рэстараннага комплексу пратаколы складзеныя на паўтары дзясяткі грамадзян. Пры гэтым некаторых зь іх – Паўла Севярынца, Вольгу Нікалайчык, Дзяніса Урбановіча – затрымлівалі й адвозілі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Менскага РУУСа.
spring96.org/аз