Logo Polskiego Radia
Print

СК расьсьледуе аварыйную пасадку самалёта ў Гарадзенскім раёне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.06.2018 12:25
Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжару пілёт і пасажыр шпіталізаваныя.
Zlín 42M. By Michał Derela (Pibwl) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia. org/w/index.php?curid=1102044Zlín 42M. By Michał Derela (Pibwl) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia. org/w/index.php?curid=1102044By Michał Derela (Pibwl) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1102044

СК расьсьледуе аварыйную пасадку самалёта ў Гарадзенскім раёне
Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжару пілёт і пасажыр шпіталізаваныя.
Гарадзенскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэта, а таксама камісія дэпартамэнта па авіяцыі Міністэрства транспарту й камунікацый праводзяць расьсьледаваньне па факце аварыйнай пасадкі самалёта ў Гарадзенскім раёне, паведаміла рэгіянальнае ўпраўленьне МНС раніцай 13 чэрвеня.
Напярэдадні ў 13.39 паступіла інфармацыя пра аварыйную пасадку аднаматорнага шматмэтавага лятальнага апарата Zlin 42M у полі каля вёскі Каробчыцы Гарадзенскага раёна. У выніку здарэньня пацярпелі пілёт і пасажыр, якога дэблякавалі работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады. Пілёт выбраўся з самалёта самастойна. Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжару шпіталізаваныя. Самалёт атрымаў значныя мэханічныя пашкоджаньні.
Транспартны сродак дысьлякаваўся на аэрадроме Караліна й належыць авіятару-аматару. Згодна з папярэднімі зьвесткамі, самалёт рабіў пробны палёт у раёне абласнога аэраклюба.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт