Былы і цяперашні прэзыдэнты Аўстрыі прыедуць у Беларусь
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
08.06.2018 14:44
29 чэрвеня яны прымуць удзел у адкрыцьці мэмарыялу на месцы нацысцкага канцлягеру.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain
Цяперашні і былы прэзыдэнты Аўстрыі прыедуць 29 чэрвеня на адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу “Трасьцянец” пад Менскам. Чакаецца таксама прэзыдэнт Нямеччыны. Накіраваны запрашэньні прэзыдэнтам Ізраілю, Польшчы і Чэхіі.
Аўстрыйскі прэзыдэнт Аляксандар Ван дэр Бэлен і былы прэзыдэнт гэтай краіны Гайнц Фішэр ужо пацьвердзілі свой прыезд. Вядома, што сваякі жонкі Фішэра загінулі ў Трасьцянцы.
Каля вёскі Малы Трасьцянец нацысты ў 1941-1944 гадах стварылі “працоўны лягер”, побач зь якім арганізавалі зьнішчэньне тысяч людзей — як зь лягера, так і тых, каго спэцыяльна прывозілі сюды: менскіх габрэяў і падпольшчыкаў, а таксама габрэяў з акупіраваных тэрыторый Эўропы.
Мэмарыялізацыя месца згубы людзей адбываецца з савецкіх часоў. 29 чэрвеня а 12-й гадзіне тут зьявіцца яшчэ адзін памятны знак. Цяпер у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць інфармацыйна-дакумэнтальная выстаўка «Лягер сьмерці Трасьцянец. Гісторыя і памяць». Яе арганізавалі нямецкія і беларускія навуковыя ўстановы: Дортмундзкі міжнародны адукацыйны цэнтар, Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ёганэса Раў, фонд «Мэмарыял памяці забітых габрэяў Эўропы», Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Svaboda.org/вк