Logo Polskiego Radia
Print

Рэтраспэктыву польскіх плякатаў прадставяць на выставе ў Берасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.06.2018 09:10
Выстава «Акадэмія 100 плякатаў» са збору Акадэміі мастацтваў у Катавіцах адкрыецца 8 чэрвеня.

/

Рэтраспэктыву польскіх плякатаў прадставяць на выставе ў Берасьці
Выстава «Акадэмія 100 плякатаў» са збору Акадэміі мастацтваў у Катавіцах (Польшча) адкрыецца 8 чэрвеня ў выставачнай залі Берасьцейскага абласнога грамадзка-культурнага цэнтра. Выстаўка арганізавана Генэральным консульствам Польшчы ў Берасьці, Польскім інстытутам у Менску.
У экспазыцыі будзе прадстаўлена 60 работ, створаных за апошнія сорак гадоў пэдагогамі і студэнтамі акадэміі ў Катавіцах. На працягу доўгага часу навучальная ўстанова функцыянавала як Іншагародні факультэт прапагандысцкай графікі кракаўскай Акадэміі мастацтваў. З самага пачатку плякат быў вызначальным напрамкам, які старанна разьвіваўся ў сьценах установы.
«У нашых архівах захоўваецца мноства жамчужын плякатнага мастацтва. Частка калекцыі была выстаўлена на пачатку навучальнага года ў новым будынку акадэміі і выклікала сапраўдную цікавасьць з боку студэнтаў і гасьцей навучальнай установы. Так нарадзілася ідэя выставы. Гэта рэтраспэктывы, своеасаблівае сэнтымэнтальнае падарожжа, якое прадстаўляе творцаў, трэнды, зьявы, захаваныя на лістах», – патлумачыла куратар выставы мастачка Моніка Старовіч. Экспазыцыя ўключае ў сябе як плякаты, зробленыя па замове, так і выратаваныя ад забыцьця працы, створаныя ў майстэрнях. Асаблівую цікавасьць выклікае так званая «Шафа прафэсара Тадэвуша Грабоўскага», які на працягу доўгага часу кіраваў майстэрняй праектаваньня пляката акадэміі ў Катавіцах.
З выставай польскага пляката можна будзе азнаёміцца да 24 чэрвеня.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт