Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі вароны нападаюць на людзей

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.06.2018 12:01
У асноўным птушкі нападаюць на дзяцей, жанчын і старых.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Гамяльчане сутыкнуліся з сур'ёзнай праблемай – на людзей пачалі масава нападаць вароны. Птушкі ў пэрыяд актыўнага гнездаваньня і абароны свайго патомства паводзяць сябе вельмі агрэсіўна, налятаюць на людзей і дзяўбуць у галаву і плечы, драпаюць шыю.

У асноўным птушкі нападаюць на дзяцей, жанчын і старых, скаргаў ужо сотні, а на днях каля гарадзкога рынку варона напала на грудное дзіця ў калясцы, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Па словах заолягаў, праблема заключаецца ў тым, што калі раней вароны гнездаваліся за горадам, то зараз перабраліся ў спальныя раёны бліжэй да сьмецьцевых кантэйнэраў. Зьнішчаць птушак у пэрыяд гнездаваньня забаронена законам, ліквідаваць гнёзды можна толькі пасьля 15 чэрвеня. Таму гараджанам раяць з траўня да сярэдзіны чэрвеня не набліжацца да дрэў з гнёздамі і асабліва да тых з птушанятамі.

telegraf.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт