У Менску з 11 па 17 чэрвеня пройдзе Тыдзень беларускай кухні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.06.2018 11:57
                    
                                 
                
                
                    Стравы будуць падрыхтаваныя па адзіных рэцэптурах і рэалізоўвацца па аднолькавых цэнах.
                
                
                    
                        
Бульбяныя дранікі з соўсам зь лісічакВалеры Саўко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         У кафэ і рэстаранах Менска з 11 па 17 чэрвеня пройдзе Тыдзень беларускай кухні. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя нацыянальнай кухні й разьвіцьцё культуры харчаваньня. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.
У акцыі прымуць удзел 77 розных устаноў, яны прапануюць гасьцям пяць летніх сэзонных беларускіх нацыянальных страў па адзінай цане: летні агароднінны салат з хатнім тварагом (3,5 рубля), халаднік на кефіры зь печанай бульбай (2,5 рубля), лапуны з грудзінкай і грыбным соўсам (7 рублёў), мачанку з блінамі (9 рублёў), бярозава-мядовы напой (2 рублі).
Стравы будуць падрыхтаваныя па адзіных рэцэптурах, распрацаваных брэнд-шэфам рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Тытан», і, незалежна ад тыпу й кляса аб'екта грамадзкага харчаваньня, рэалізоўвацца па аднолькавых цэнах.
Поўны сьпіс устаноў, якія ўдзельнічаюць у Тыдні беларускай кухні, прадстаўлены на сайце Менгарвыканкама.
тэлеграф/вс