Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы наведаў Горадню

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2018 15:03
Сёньня міністар усклаў кветкі на магілах жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны ў Ваўкавыску.
Горадня. CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=926901Горадня. CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=926901CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=926901

Прадстаўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы наведаў Горадню
Сёньня міністар усклаў кветкі на магілах жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны ў Ваўкавыску.
Міністар з Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі (Adam Kwiatkowski), які знаходзіцца зь візытам у Гарадзенскай вобласьці Беларусі, сёньня наведае горад Ваўкавыск. Польскі палітык сустракаецца з польскай моладзьдзю й актывістамі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Міністар таксама ўсклаў кветкі на магілах жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны.
Учора ў Горадні міністар Квяткоўскі прыняў удзел у сьвяткаваньні Міжнароднага дня абароны дзяцей, якое арганізаваў Саюзам палякаў. Ён таксама наведаў польскія месцы памяці, у тым ліку ўсклаў кветкі да Катынскага крыжа на тамтэйшых гарнізонных могілках.
Паводле генэральнага консула Польшчы ў Горадні Яраслава Ксёнжэка (Jarosław Książek), Ваўкавыск - таксама важнае для палякаў месца.
„Там дзейнічае польская школа, ёсьць шмат месцаў памяці”, - сказаў консул.
Паводле афіцыйных статыстычных дадзеных, каля 40% насельніцтва Ваўкавыска – гэта палякі.
аз

Міністар з Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі (Adam Kwiatkowski), які знаходзіцца зь візытам у Гарадзенскай вобласьці Беларусі, сёньня наведае горад Ваўкавыск. Польскі палітык сустракаецца з польскай моладзьдзю й актывістамі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Міністар таксама ўсклаў кветкі на магілах жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны.

Учора ў Горадні міністар Квяткоўскі прыняў удзел у сьвяткаваньні Міжнароднага дня абароны дзяцей, якое арганізаваў Саюз палякаў. Ён таксама наведаў польскія месцы памяці, у тым ліку ўсклаў кветкі да Катынскага крыжа на тамтэйшых гарнізонных могілках.

Паводле генэральнага консула Польшчы ў Горадні Яраслава Ксёнжэка (Jarosław Książek), Ваўкавыск - таксама важнае для палякаў месца.

„Там дзейнічае польская школа, ёсьць шмат месцаў памяці”, - сказаў консул.

Паводле афіцыйных статыстычных дадзеных, каля 40% насельніцтва Ваўкавыска – гэта палякі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт