Logo Polskiego Radia
Print

Зьмены ў закон аб СМІ: блякіроўку сайтаў можна будзе аспрэчыць у судзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.06.2018 17:17
Рыгор Кастусёў: Мы вітаем той факт, што заканадаўцы прыслухаліся да голасу розуму.
typographyimages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Зьмены ў закон аб СМІ: блякіроўку сайтаў можна будзе аспрэчыць у судзе
Рыгор Кастусёў: Мы вітаем той факт, што заканадаўцы прыслухаліся да голасу розуму.
Абмежаваньне доступу да інтэрнэт-сайтаў можна будзе абскардзіць у судовым парадку – адпаведныя нормы ўнесеныя ў законапраект аб зьменах у закон аб СМІ пры падрыхтоўцы яго да другога чытаньня.
Пра гэта паведаміла пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ ў сваім адказе на зварот Партыі БНФ датычна зьменаў у закон „Аб сродках масавай інфармацыі”, што былі прынятыя 19 красавіка ў першым чытаньні.
„Па папярэдніх выніках дапрацоўкі праекта закона да другога чытаньня, артыкулы 51.1 і 51.2 дапоўненыя адпаведна часткамі 8 і 5, якімі замацоўваецца права ўладальніка інтэрнэт-рэсурса, уладальніка сеткавага выданьня абскардзіць у судовым парадку рашэньні аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурса, сеткавага выданьня й рашэньне аб адмове ў аднаўленьні доступу” – гаворыцца ў лісьце старшыні пастаяннай камісіі Андрэя Наумовіча.
Камэнтуючы адказ парлямэнцкай камісіі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:
„Улады вырашылі хоць неяк зьмякчыць прадугледжаныя законапраектам драконаўскія нормы пра блякіроўку інтэрнэт-сайтаў. Прыняцьцё рашэньняў пра абмежаваньне доступу да сайтаў па-ранейшаму застаецца ў кампэтэнцыі міністэрства інфармацыі, аднак зьяўляецца хаця б нейкая магчымасьць судовага перагляду такіх рашэньняў. Мы вітаем той факт, што заканадаўцы прыслухаліся да голасу розуму й пачулі рацыянальныя аргумэнты грамадзкасьці па гэтым пытаньні. Аднак мушу адзначыць, што міжнародным стандартам адпавядала б аднясеньне рашэньняў пра абмежаваньне доступу да інтэрнэт-сайтаў цалкам да кампэтэнцыі судовай улады.
Па іншых нашых прапановах што да зьменаў у закон аб СМІ парлямэнтары станоўчых адказаў не далі. У цяперашнім выглядзе законапраект ня служыць інтарэсам нацыянальнай бясьпекі й не спрыяе выкананьню права грамадзян на атрыманьне, захоўваньне й распаўсюд інфармацыі. Спадзяюся, што ўдасканаленьне гэтага законапраекта працягнецца, прапановы грамадзянскай супольнасьці будуць улічаныя, і пры другім чытаньні законапраект набудзе выгляд, больш спрыяльны для айчыннай мэдыя-прасторы й для правоў грамадзянаў”, - сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Нагадаем, што раней адказ на прапановы Партыі БНФ што да зьместу зьменаў у заканадаўства аб СМІ дало Міністэрства інфармацыі.
Прэс-служба Партыі БНФ/аз

Абмежаваньне доступу да інтэрнэт-сайтаў можна будзе абскардзіць у судовым парадку – адпаведныя нормы ўнесеныя ў законапраект аб зьменах у закон аб СМІ пры падрыхтоўцы яго да другога чытаньня.

Пра гэта паведаміла пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ ў сваім адказе на зварот Партыі БНФ датычна зьменаў у закон „Аб сродках масавай інфармацыі”, што былі прынятыя 19 красавіка ў першым чытаньні.

„Па папярэдніх выніках дапрацоўкі праекта закона да другога чытаньня, артыкулы 51.1 і 51.2 дапоўненыя адпаведна часткамі 8 і 5, якімі замацоўваецца права ўладальніка інтэрнэт-рэсурса, уладальніка сеткавага выданьня абскардзіць у судовым парадку рашэньні аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурса, сеткавага выданьня й рашэньне аб адмове ў аднаўленьні доступу” – гаворыцца ў лісьце старшыні пастаяннай камісіі Андрэя Наумовіча.

Камэнтуючы адказ парлямэнцкай камісіі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:

„Улады вырашылі хоць неяк зьмякчыць прадугледжаныя законапраектам драконаўскія нормы пра блякіроўку інтэрнэт-сайтаў. Прыняцьцё рашэньняў пра абмежаваньне доступу да сайтаў па-ранейшаму застаецца ў кампэтэнцыі міністэрства інфармацыі, аднак зьяўляецца хаця б нейкая магчымасьць судовага перагляду такіх рашэньняў. Мы вітаем той факт, што заканадаўцы прыслухаліся да голасу розуму й пачулі рацыянальныя аргумэнты грамадзкасьці па гэтым пытаньні. Аднак мушу адзначыць, што міжнародным стандартам адпавядала б аднясеньне рашэньняў пра абмежаваньне доступу да інтэрнэт-сайтаў цалкам да кампэтэнцыі судовай улады.Па іншых нашых прапановах што да зьменаў у закон аб СМІ парлямэнтары станоўчых адказаў не далі. У цяперашнім выглядзе законапраект ня служыць інтарэсам нацыянальнай бясьпекі й не спрыяе выкананьню права грамадзян на атрыманьне, захоўваньне й распаўсюд інфармацыі. Спадзяюся, што ўдасканаленьне гэтага законапраекта працягнецца, прапановы грамадзянскай супольнасьці будуць улічаныя, і пры другім чытаньні законапраект набудзе выгляд, больш спрыяльны для айчыннай мэдыя-прасторы й для правоў грамадзянаў”, - сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Нагадаем, што раней адказ на прапановы Партыі БНФ што да зьместу зьменаў у заканадаўства аб СМІ дало Міністэрства інфармацыі.

Прэс-служба Партыі БНФ/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт