Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі паўстане стратэгія абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.06.2018 09:36
Дасьледаваньне варыянтаў абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС распрацуе расейскае прадпрыемства «Техснабэкспарт».
Плян тэрыторыі Беларускай АЭС у Астраўцы Плян тэрыторыі Беларускай АЭС у Астраўцы фота: naviny.by

Стратэгія абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам будзе распрацавана ў Беларусі
«Беларуская атамная электрастанцыя» замовіць распрацоўку праекта Стратэгіі абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам.
Адзіным пастаўшчыком паслугі выступіць дзяржаўная навуковая ўстанова «Абʼяднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гаворыцца ў пастанове ўрада № 409 ад 30 траўня 2018 года.
Тэхніка-эканамічнае дасьледаваньне варыянтаў абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС для беларускай навуковай установы распрацуе расейскае прадпрыемства «Техснабэкспарт».
«Техснабэкспарт» – зьнешнегандлёвая кампанія расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Росатам». Пастаўшчык уранавай прадукцыі пачатковай стадыі ядзернага паліўнага цыклу, што вырабляецца прадпрыемствамі дзяржкарпарацыі. На сусьветным рынку працуе пад гандлёвай маркай TENEX.
Адпрацаванае ядзернае паліва павінна адпраўляцца на перапрацоўку на адмысловыя прадпрыемствы ў Расею. Частковую перагрузку паліва на рэактары будуць ажыцьцяўляць штогод. Плянуецца, што будуць замяняцца 42 з усіх 163 касэт рэактара. У будынку рэактара ёсьць уласны басэйн вытрымкі адходаў, куды адпрацаванае паліва паступіць на захоўваньне тэрмінам да 10 гадоў, у басэйне могуць захоўвацца ўсе ўсе 163 касэты.
эж


«Беларуская атамная электрастанцыя» замовіць распрацоўку праекта Стратэгіі абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам. Адзіным пастаўшчыком паслугі выступіць дзяржаўная навуковая ўстанова «Абʼяднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў – Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гаворыцца ў пастанове ўрада № 409 ад 30 траўня 2018 года.

Тэхніка-эканамічнае дасьледаваньне варыянтаў абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС для беларускай навуковай установы распрацуе расейскае прадпрыемства «Техснабэкспарт».

«Техснабэкспарт» – зьнешнегандлёвая кампанія расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Росатам». Пастаўшчык уранавай прадукцыі пачатковай стадыі ядзернага паліўнага цыклу, што вырабляецца прадпрыемствамі дзяржкарпарацыі. На сусьветным рынку працуе пад гандлёвай маркай TENEX.

Адпрацаванае ядзернае паліва павінна адпраўляцца на перапрацоўку на адмысловыя прадпрыемствы ў Расею. Частковую перагрузку паліва на рэактары будуць ажыцьцяўляць штогод.

Плянуецца, што будуць замяняцца 42 з усіх 163 касэт рэактара. У будынку рэактара ёсьць уласны басэйн вытрымкі адходаў, куды адпрацаванае паліва паступіць на захоўваньне тэрмінам да 10 гадоў, у басэйне могуць захоўвацца ўсе 163 касэты.

паводле naviny.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт