Logo Polskiego Radia
Print

Макей і Магерыні абмеркавалі будаўніцтва Беларускай АЭС і правы чалавека

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.06.2018 08:13
«Рэальныя крокі Беларусі ў накірунку забесьпячэньня ўсеагульных правоў чалавека... зьяўляюцца ключавымі для фарміраваньня будучых адносін».
Уладзімір Макей і Фэдэрыка МагерыніУладзімір Макей і Фэдэрыка Магерыніtwitter.com/belarusmid

Макей і Магерыні абмеркавалі будаўніцтва Беларускай АЭС і правы чалавека
31 траўня ў Бруселі адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і высокага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бясьпекі ЭЗ, віцэ-прэзыдэнта Эўракамісіі Фэдэрыкі Магерыні. Як інфармуе прэс-служба Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў нашай краіне, Макей і Магерыні абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Эўразьвязу, у тым ліку ў рамках «Усходняга партнэрства», а таксама «блізкі да завяршальнага стан спраў што да перамоваў па новых, індывідуальна распрацаваных прыярытэтах партнэрства». Бакі дамовіліся пра паскарэньне перамоваў па прыярытэтах партнэрства Беларусі і ЭЗ.
На сустрэчы абмяркоўвалася тэма правоў чалавека і асноўных свабод. Фэдэрыка Магерыні падкрэсьліла, што «рэальныя крокі Беларусі ў накірунку забесьпячэньня ўсеагульных правоў чалавека... зьяўляюцца ключавымі для фарміраваньня будучых адносін». У гэтым пляне згадвалася і выкарыстаньне сьмяротнага пакараныя ў нашай краіне, якое працягваецца, нягледзячы на заклікі ўвесьці мараторый. Ад гэтага ў пэўнай ступені будзе залежыць і пэрспэктыва атрыманьня ад ЭЗ фінансавай дапамогі. Цікава, што ў паведамленьні БЕЛТА пра сустрэчу тэма правоў чалавека і сьмяротнага пакараньня адсутнічае.
У Бруселі абмяркоўвалася і будаўніцтва Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, каля мяжы з Летувой. Гаворка ішла пра «неабходнасьць поўнай празрыстасьці і супрацоўніцтва ў пытаньнях ядзернай бясьпекі».
Магерыні адзначыла, што Эўразьвяз «прыхільны забесьпячэньню стабільнай, дэмакратычнай і заможнай будучыні Беларусі на карысьць яе народа і будзе працягваць працаваць з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягненьня гэтай мэты». ЭЗ пачынае агульнанацыянальную камунікацыйную кампанію, падчас якой будзе засяроджвацца ўвага на станоўчых выніках супрацоўніцтва Эўразьвязу і Беларусі.
euroradio.fm/эж


31 траўня ў Бруселі адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і высокага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бясьпекі ЭЗ, віцэ-прэзыдэнта Эўракамісіі Фэдэрыкі Магерыні.

Як інфармуе прэс-служба Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, Макей і Магерыні абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі й Эўразьвязу, у тым ліку ў рамках «Усходняга партнэрства», а таксама «блізкі да завяршальнага стан спраў што да перамоваў па новых, індывідуальна распрацаваных прыярытэтах партнэрства». Бакі дамовіліся пра паскарэньне перамоваў па прыярытэтах партнэрства Беларусі і ЭЗ.

На сустрэчы абмяркоўвалася тэма правоў чалавека й асноўных свабод. Фэдэрыка Магерыні падкрэсьліла, што «рэальныя крокі Беларусі ў накірунку забесьпячэньня ўсеагульных правоў чалавека... зьяўляюцца ключавымі для фарміраваньня будучых адносін». У гэтым пляне згадвалася і выкарыстаньне сьмяротнага пакараныя ў нашай краіне, якое працягваецца, нягледзячы на заклікі ўвесьці мараторый. Ад гэтага ў пэўнай ступені будзе залежыць і пэрспэктыва атрыманьня ад ЭЗ фінансавай дапамогі.

Цікава, што ў паведамленьні БЕЛТА пра сустрэчу тэма правоў чалавека і сьмяротнага пакараньня адсутнічае.

У Бруселі абмяркоўвалася і будаўніцтва Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, каля мяжы з Летувой. Гаворка ішла пра «неабходнасьць поўнай празрыстасьці і супрацоўніцтва ў пытаньнях ядзернай бясьпекі».

Магерыні адзначыла, што Эўразьвяз «прыхільны забесьпячэньню стабільнай, дэмакратычнай і заможнай будучыні Беларусі на карысьць яе народа і будзе працягваць працаваць з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягненьня гэтай мэты». ЭЗ пачынае агульнанацыянальную камунікацыйную кампанію, падчас якой будзе засяроджвацца ўвага на станоўчых выніках супрацоўніцтва Эўразьвязу і Беларусі.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт