Сьвятлана Алексіевіч сёньня сьвяткуе свой юбілей
31 траўня свой дзень нараджэньня адзначае вядомая беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Аляксандраўна Алексіевіч.
Яна нарадзілася ў 1948 годзе ва ўкраінскім Станіславе (цяпер Івана-Франкоўск), яе бацька – беларус, а маці – украінка. Пазьней сямʼя пераехала ў Беларусь.
У 1965 годзе Алексіевіч скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Капаткевічы на Петрыкаўшчыне. Працавала выхавацелькай, настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы ў школах Мазырскага раёна. У 1972 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў беларускіх газэтах і ў часопісе «Нёман».
Найбольшую вядомасьць Сьвятлане Алексіевіч прынесьлі яе кнігі, напісаныя ў жанры дакумэнталістыкі. У 2015 годзе пісьменьніца была ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры за цыкл твораў «Галасы Утопіі», складзены з шасьці кніг: «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Зачараваныя сьмерцю», «Апошнія сьведкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд». Прэмія была ўручаная ёй з фармулёўкай за «шматгалосае гучаньне» прозы і «ўвекавечаньне пакуты і мужнасьці».
euroradio.fm/эж
31 траўня свой дзень нараджэньня адзначае вядомая беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Аляксандраўна Алексіевіч.
Яна нарадзілася ў 1948 годзе ва ўкраінскім Станіславе (цяпер Івана-Франкоўск), яе бацька – беларус, а маці – украінка. Пазьней сямʼя пераехала ў Беларусь.
У 1965 годзе Алексіевіч скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Капаткевічы на Петрыкаўшчыне. Працавала выхавацелькай, настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы ў школах Мазырскага раёна. У 1972 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў беларускіх газэтах і ў часопісе «Нёман».
Найбольшую вядомасьць Сьвятлане Алексіевіч прынесьлі яе кнігі, напісаныя ў жанры дакумэнталістыкі. У 2015 годзе пісьменьніца была ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры за цыкл твораў «Галасы Утопіі», складзены з шасьці кніг: «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Зачараваныя сьмерцю», «Апошнія сьведкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд».
Прэмія была ўручаная ёй з фармулёўкай за «шматгалосае гучаньне» прозы і «ўвекавечаньне пакуты і мужнасьці».
euroradio.fm/эж