Вярхоўны суд пакінуў без зьменаў сьмяротныя прысуды Жыльнікаву і Сухарку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.05.2018 15:36
Такім чынам, Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку застаецца вынесенае раней пакараньне – растрэл.
Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко ў Вярхоўным судзеscreen https://dp.spring96.org/be/news/90003
29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апэляцыйнай скаргі на прысуд Аляксандра Жыльнікава, асуджанага за забойства трох чалавек.
Рашэньне па справе было абвешчанае 30 траўня ў 12.00, піша праваабарончы сайт «Вясна». Суд пастанавіў пакінуць прысуд без зьменаў, а скаргу –без задавальненьня. Такім чынам, Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку застаецца вынесенае раней пакараньне – растрэл.
Вячаслаў Сухарка свой прысуд абскарджваць не зьбіраўся, але яго адвакатка ўсё роўна мусіла зьвярнуцца ў апэляцыйную інстанцыю.
Сухарку і Жыльнікава асудзілі за жорсткае забойства, учыненае ў сьнежні 2015 года ў Менску. Тады ў сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка юнака, выхавацелька дзіцячага садка Аліна Шульганава хацела правучыць саперніцу, да якой сышоў яе кавалер. Выканаўцы, якімі былі Сухарка і Жыльнікаў «перастараліся» і забілі хлопца і дзяўчыну. А пасьля затрыманьня стала вядома, што мужчыны таксама маюць дачыненьне да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.
euroradio.fm/яс