Габрэйскія надмагільлі адвязуць да мэмарыялу на былых габрэйскіх могілках
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.05.2018 15:20
Габрэйскія надмагільлі знайшлі 28 траўня падчас руйнаваньня фундамэнту колішняга корпусу БДУ.
Здымак мае ілюстрацыцны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons
Надмагільныя пліты, якія знайшлі на будоўлі паміж плошчай Незалежнасьці і Ленінградзкай вуліцай, зьвязуць да мэмарыялу на былых габрэйскіх могілках на вуліцы Сухой.
Габрэйскія надмагільлі знайшлі 28 траўня падчас руйнаваньня фундамэнту колішняга корпусу БДУ, які месьціўся паміж плошчай Незалежнасьці і Ленінградзкай вуліцай. У мінулым непадалёк былі Першыя габрэйскія могілкі – іх зьнесьлі для стадыёну «Дынама».
Старшыня рэспубліканскага фонду «Галакост» і дырэктар музэю гісторыі і культуры габрэяў Вадзім Акапян лічыць, што каб камяні не валяліся, неабходна рабіць лапідарый сьцяну з замураванымі надмагільлямі.
Цягам апошніх трох-чатырох гадоў надмагільныя камяні, якія знаходзяць падчас будоўляў, звозяць да мэмарыялу на былых габрэйскіх могілках на вуліцы Сухой.
svaboda.org/tut.by/яс