Беларускі нацыянальны кангрэс на сваім сайце апублікаваў «чорны сьпіс вясны 2017».
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.05.2018 09:22
У яго ўключылі тых, хто «браў удзел у рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў» у лютым – траўні мінулага году.
Foto: polskieradio.pl
У яго ўключылі тых, хто «браў удзел у рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў» у лютым – траўні мінулага году.
Адзначаецца, што ў сьпіс уваходзяць «больш за 250 суддзьдзяў, супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў, якія ўдзельнічалі ў здушэньні народных пратэстаў».
Пры гэтым у сьпісе, апублікаваным БНК, падаецца крыху меншая за названую колькасць людзей. У той жа час Беларускі нацыянальны камітэт прапануе паведамляць імёны іншых асобаў, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях.
«Яны зьбівалі і затрымлівалі людзей. Яны хлусілі ў судах і падвяргалі катаваньням удзельнікаў пратэстаў. Яны накіроўвалі ў турмы і прысуджалі да выплат велізарных штрафаў», – так Беларускі нацыянальны кангрэс акрэсьлівае фігурантаў свайго «чорнага сьпісу».
belsat.eu/яс