Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія мытнікі канфіскавалі ў расейцаў тэлефоны, ноўтбукі і ручкі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 24.05.2018 14:03
Больш за 1800 тавараў затрымалі ў пункце пропуску "Беняконі" на граніцы зь Літвой.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Усяго з тэрыторыі Эўрапейскага зьвязу празь літоўска-беларускую граніцу ў кірунку Эўразійскага зьвязу расейцы спрабавалі правезьці 1830 тавараў вядомых гандлёвых марак. Каштоўныя рэчы былі схаваны сярод кніг, часопісаў і мяккіх цацак.

Рэчы былі затрыманы падчас праверкі двух мікрааўтобусаў Citroёn Jumper. Вадзіцелі прадставілі дакумэнты на паштовыя адпраўленьні, атрымальнікамі якіх зьяўляліся грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі.

Аднак на самай справе ў грузавых адсеках машын ляжалі 20 ноўтбукаў гандлёвай маркі Apple MakBook Air, 1807 тэлефонаў Apple Iphone, пёравыя ручкі і іншыя тавары. Агульны кошт іх складае каля 2,3 млн беларускіх рублёў.

Каштоўны груз спрабавалі правезьці празь мяжу бяз мытных плацяжоў, якія склалі б каля 450 тыс. беларускіх рублёў.

У выніку тавары цалкам канфіскаваны.

Супраць парушальнікаў пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасьці з ч. 2 арт. 14.1 Кодэксу ад адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь.

Customs.gov.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт