У Воршы не дазваляюць паставіць памятны знак ахвярам сталінскіх рэпрэсій
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.05.2018 13:52
Аршанскі райвыканкам адмовіў сваякам расстраляных у Воршы ў сувязі з адсутнасьцю дакумэнтаў, якія б гэта пацьвярджалі.
Zdjęcie ilustracyjnePixabay/CC0 License/hpuppet
Аршанскі райвыканкам адмовіў сваякам расстраляных у Воршы ў вызначэньні месца для памятнага знака ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1930-х гадоў у сувязі з адсутнасьцю дакумэнтаў, якія б гэта пацьвярджалі. Адказы, падпісаныя намесьнікам старшыні выканкама Алегам Смірноўскім і выканаўцам абавязкаў старшыні Міхаілам Дудко, атрымала большасьць сваякоў, якія зьвярнуліся ў выканкам.
Індывідуальныя і калектыўныя звароты ў Аршанскі райвыканкам накіравала больш за 15 сваякоў расстраляных, якія цяпер жывуць у Беларусі, Расеі, Швэцыі і Італіі. Некаторыя аўтары зваротаў прыклалі да лістоў копіі дакумэнтаў з указаньнем, што іх продкі расстраляныя ў Воршы, а таксама публікацыі з раённай газэты пачатку 90-х гадоў, дзе гаворыцца пра адкрыцьцё гарадзкімі ўладамі памятнага знака на месцы меркаваных масавых расстрэлаў на Кабыляцкай Гары.
Сваякі рэпрэсаваных, аб'яднаныя ў грамадзкую ініцыятыву «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы», лічаць, што дазвол ад уладаў – справа прынцыповая. Некаторыя зь іх гатовыя ўстанавіць сваім продкам помнікі, крыжы, але няма гарантый, што ў лесе на Кабыляцкай Гары яны не стануць здабычай вандалаў.
На сёньня ініцыятыве «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» ўдалося наладзіць сувязь амаль з 20 нашчадкамі расстраляных у Воршы. Многія з іх ужо ўсталявалі на Кабыляцкай Гары памятныя шыльды, крыжы і нават помнік з імёнамі сваіх продкаў і іх сваякоў.
nn.by/яс