Logo Polskiego Radia
Print

Касьцёл зьвярнуўся да Лукашэнкі з-за прызыву ў войска сэмінарыстаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.05.2018 13:31
Каталіцкія біскупы Беларусі просяць Лукашэнку пра адтэрміноўку ад вайсковай службы для сэмінарыстаў і сьвятароў.
Senlay/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каталіцкія біскупы Беларусі зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытаньне аб прадастаўленьні адтэрміноўкі ад вайсковай службы сэмінарыстам і сьвятарам прызыўнога ўзросту, паведамляе catholic.by

У жніўні 2017 года Касьцёл падаў інфармацыю для прадастаўленьня адтэрміноўкі для сьвятароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных устаноў на 2018 год. Аднак у траўні 2018 года сэмінарысты і сьвятары прызыўнога ўзросту пачалі атрымліваць павесткі.

У сувязі з гэтым, а таксама з улікам усё яшчэ недастатковай колькасьці мясцовых сьвятароў для працы ў парафіях Беларусі, і беручы пад увагу тое, што ў выпадку прызыву студэнтаў вышэйшыя духоўныя сэмінарыі ня змогуць існаваць, Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі.

У гэтым годзе павесткі ў ваенкамат атрымалі каля 20 клірыкаў каталіцкай вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Горадні, некалькі выхаванцаў каталіцкай сэмінарыі ў Пінску, дзесяткі студэнтаў праваслаўнай духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах. Зараз яны праходзяць мэдыцынскую камісію.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт