Logo Polskiego Radia
Print

У Менску абмеркавалі пэрспэктывы Ўсходняга партнэрства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2018 08:11
Намесьнік кіраўніка МЗС Краўчанка сустрэўся ў Менску з дэлегацыяй паслоў Эўразьвязу.
Aliaksandr Papko/radyjo.net


Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 22 траўня сустрэўся ў Менску з дэлегацыяй паслоў па асаблівых даручэньнях па справах Усходняга партнэрства (УП) зьнешнепалітычных ведамстваў шэрагу краін-членаў ЭЗ.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы абмяркоўваліся пэрспэктывы рэалізацыі Ўсходняга партнэрства, а таксама двухбаковага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю й ЭЗ.

Таксама быў абмеркаваны шэраг практычных пытаньняў супрацоўніцтва ў рамках УП, уключаючы прапановы Беларусі аб павышэньні эфэктыўнасьці гэтай ініцыятывы й ажыцьцяўленьні ў яе рамках прыкладных, сацыяльна й эканамічна значных праектаў.

Краўчанка падкрэсьліў „важнасьць выкарыстаньня Ўсходняга партнэрства для зьніжэньня канфліктнага патэнцыялу ў рэгіёне”, адзначыла прэс-служба.

Як паведамлялася, у дэлегацыю паслоў па асаблівых даручэньнях па справах Усходняга партнэрства ўвайшлі прадстаўнікі Польшчы, Швэцыі, Нідэрляндаў, Румыніі, Фінляндыі, Славеніі, Вугоршчыны, Славаччыны, Летувы, Вялікабрытаніі, Аўстрыі й Нямеччыны, а таксама кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Менску Андрэа Віктарын. Таксама адбылася іх сустрэча зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт