Logo Polskiego Radia
Print

Мінтранс уводзіць летнія абмежаваньні нагрузак на дарогах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2018 13:17
Пры плюс 25 градусах на рэспубліканскіх дарогах нагрузка на адзіночную вось ня можа перавышаць 6 т.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Chillsoffear/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінтранс уводзіць летнія абмежаваньні нагрузак на дарогах
Пры плюс 25 градусах на рэспубліканскіх дарогах нагрузка на адзіночную вось ня можа перавышаць 6 т.
Міністэрства транспарту й камунікацый Беларусі з 21 траўня па 31 жніўня ўводзіць летнія абмежаваньні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах. Такая інфармацыя разьмешчана на сайце Мінтранса.
У адпаведнасьці з пастановай Мінтранса, з 21 траўня па 31 жніўня пры дзённай тэмпэратуры паветра вышэйшай за плюс 25 градусаў на рэспубліканскіх дарогах з асфальтабэтонным пакрыцьцём устанаўліваецца максымальная нагрузка на адзіночную вось ня больш за 6 т. Такія абмежаваньні дзейнічаюць з 11.00 да 20.00 уключна.
Указаныя абмежаваньні не распаўсюджваюцца на платныя аўтамабільныя дарогі і ўчасткі платных аўтамабільных дарог па пераліку згодна з дадаткам да пастановы.
Акрамя таго, абмежаваньні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыцьцяўляюць перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бітумаў дарожных, бэтонных і асфальтабэтонных сумесей, небясьпечных грузаў, збожжа, камбікорму, насеньня рапсу, насеннага фонду, малака й малочных прадуктаў, а таксама грузаў, перавозімых у транспартных сродках зь ізатэрмічным кузавам, для захаванасьці якіх патрэбна выкананьне спэцыяльнага тэмпэратурнага й санітарна-гігіенічнага рэжымаў; транспартныя сродкі, якія ажыцьцяўляюць перавозкі адходаў жывёльнага паходжаньня для іх утылізацыі і (або) перапрацоўкі; транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць па ўтрыманьні, рамонце й разьвіцьці (будаўніцтве, рэканструкцыі) аўтамабільных дарог агульнага карыстаньня; транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыцьцяўляюць перавозкі, зьвязаныя з прадухіленьнем або ліквідацыяй надзвычайных сытуацый і наступстваў дарожна-транспартных здарэньняў.
На аўтамабільных дарогах устаноўлены адпаведныя часовыя дарожныя знакі. Для транспартных сродкаў, што падпадаюць пад абмежаваньні, вызначаны пляцоўкі й месцы стаянкі. За перамяшчэньнем цяжкавагавікоў будзе арганізаваны пастаянны кантроль.
Часовыя абмежаваньні абумоўлены тым, што пры высокіх станоўчых тэмпэратурах дэфармацыйныя й трываласныя ўласьцівасьці пакрыцьцяў істотна пагаршаюцца.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт