Logo Polskiego Radia
Print

Брытанская амбасада не камэнтуе заявы МУС пра вясёлкавы сьцяг

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.05.2018 13:54
Вясёлкавы сьцяг быў таксама падняты над пасольствам Вялікабрытаніі ў Варшаве.
Сьцягі над будынкам пасольства Сьцягі над будынкам пасольства фота: Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі

Брытанская амбасада не камэнтуе заявы МУС пра вясёлкавы сьцяг над дыппрадстаўніцтвам
Амбасада Вялікабрытаніі ў Менску не камэнтуе крытычныя выказваньні Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў свой бок.
«Наша афіцыйная пазыцыя: гэтую заяву МУС мы ніяк ня будзем камэнтаваць», – паведаміла ў размове з «Эўрарадыё» прадстаўнік амбасады.
17 траўня, у Дзень барацьбы з гамафобіяй, над уваходам у амбасаду Вялікабрытаніі ў Менску зьявіўся вясёлкавы сьцяг. Гэта стала падставай для заявы з боку МУС: брытанцаў абвінавацілі ў стварэньні «праблем там, дзе іх не існуе». Маўляў, аднаполыя адносіны – падробка, а беларускае грамадзтва прытрымліваецца традыцыйных каштоўнасьцяў. «Мы – за сапраўднае, яны ня пройдуць!» – заканчваецца заява МУС.
Тым часам у інтэрнэце ўжо створаная пэтыцыя «За сапраўдную міліцыю – для ўсіх!». Яе аўтары патрабуюць праверыць законнасьць падобных выказваньняў, спасылаючыся на Канстытуцыю, і прыбраць з сайта міністэрства артыкул, які называецца абразьлівым і гамафобскім.
Вясёлкавы сьцяг быў таксама падняты над пасольствам Вялікабрытаніі ў Варшаве. Акрамя таго, у Варшаве сьцягі ў Дзень барацьбы з гамафобіяй паднялі амбасады Канады, Ірляндыі ды іншых краін.

Амбасада Вялікабрытаніі ў Менску не камэнтуе крытычныя выказваньні Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў свой бок.

«Наша афіцыйная пазыцыя: гэтую заяву МУС мы ніяк ня будзем камэнтаваць», – паведаміла ў размове з «Эўрарадыё» прадстаўнік амбасады.

17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, над уваходам у амбасаду Вялікабрытаніі ў Менску зьявіўся вясёлкавы сьцяг. Гэта стала падставай для заявы з боку МУС: брытанцаў абвінавацілі ў стварэньні «праблем там, дзе іх не існуе». Маўляў, аднаполыя адносіны – падробка, а беларускае грамадзтва прытрымліваецца традыцыйных каштоўнасьцяў. «Мы – за сапраўднае, яны ня пройдуць!» – заканчваецца заява МУС.

Тым часам у інтэрнэце ўжо створаная пэтыцыя «За сапраўдную міліцыю – для ўсіх!». Яе аўтары патрабуюць праверыць законнасьць падобных выказваньняў, спасылаючыся на Канстытуцыю, і прыбраць з сайта міністэрства артыкул, які называецца абразьлівым і гамафобскім.

Вясёлкавы сьцяг быў таксама падняты над пасольствам Вялікабрытаніі ў Варшаве. Акрамя таго, у Варшаве сьцягі ў Дзень барацьбы з гамафобіяй паднялі амбасады Канады, Ірляндыі ды іншых краін.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт