Logo Polskiego Radia
Print

У Менск прывезьлі мошчы сьвятой княгіні Лізаветы Фёдараўны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2018 14:31
Правую руку княгіні Лізаветы ў аэрапорце сустракалі дзясяткі чалавек на чале зь мітрапалітам Паўлам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

У Менск прывезьлі часьціцу мошчаў сьвятой княгіні Лізаветы Фёдараўны. У аэрапорце яе сустракалі мітрапаліт Павел, а таксама дзясяткі праваслаўных вернікаў. Каўчэг прыбыў у Беларусь зь Нью-Ёрка.

19 траўня, а таксама першую палову дня 20 траўня правая рука княгіні Лізаветы будзе знаходзіцца ў Сьвята-Духавым кафэдральным саборы Менска, а пасьля да 22 траўня будзе кругласутачна выстаўленая ў Сьвята-Елісавецінскім манастыры.

Княгіня Лізавета — жонка вялікага князя Сяргея Аляксандравіча Раманава. У 1918 годзе была забітая бальшавікамі.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт