Logo Polskiego Radia
Print

Мінінфарм заблякаваў сайт «Легалайз Беларусь»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.05.2018 11:03
Міністэрства абвінавачвае актывісў у прапагандзе наркотыкаў.
Foto: legalize.by

Стваральнік сайта «Легалайз Беларусь» Пятро Маркелаў атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі, у якім паведамляецца, што «у адносінах да інтэрнэт-рэсурса legalize.by, Міністэрствам інфармацыі, як паўнамоцным дзяржаўным органам, прынятае рашэньне аб абмежаваньні да яго доступу.

Указаны інтэрнэт-рэсурс будзе недасяжны карыстальнікам інтэрнэта на тэрыторыі Беларусі». Загад аб абмежаваньні доступу падпісаў міністар інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Падставай стала скарга МУС з пачатку траўня, ў якой міліцыя паведаміла, што на сайце выкладзеныя «матэрыялы, якія прапагандуюць спажываньне небясьпечнага наркатычнага сродку марыхуана, выкарыстаньне якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь незаконна».

«Легалайз Беларусь» – грамадзкая кампанія, якая выступае за зьмены ў крымінальным кодэксе, у прыватнасьці «наркатычных» артыкулаў 328 і 329.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт