Logo Polskiego Radia
Print

Над амбасадай Вялікабрытаніі ў Менску залунаў вясёлкавы сьцяг

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.05.2018 13:06
17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, над амбасадай Вялікабрытаніі ў Менску залунаў вясёлкавы сьцяг — міжнародны сымбаль ЛГБТ-супольнасьці.

«Мы вывешваем вясёлкавы сьцяг, таму што сёньня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. Гэтым мы садзейнічаем прасоўваньню правоў ЛГБТ-супольнасьці і зьвяртаем увагу грамадзкасьці на ЛГБТ-людзей і дыскрымінацыю, зь якой яны сутыкаюцца», — заявіла Свабодзе амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Беларусь апынулася на 42-м месцы з 49 краінаў Эўропы па ўзроўні гамафобіі. Гэта вынікае са штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe. Сярод краінаў Эўропы горш, чым у Беларусі, сытуацыя выглядае толькі ў Малдове, Сан-Марына, Расеі, Манака, Турэччыне, Армэніі і Азэрбайджане.

www.svaboda.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт