Logo Polskiego Radia
Print

У Гомельскай і Віцебскай абласьцях уведзены забарона на наведваньне лясоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2018 14:32
На зьездах з дарог у лес зачыненыя ўсе шлагбаўмы, усталяваныя шыльды з інфармацыяй аб забароне.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Гомельскай і Віцебскай абласьцях уведзены забарона на наведваньне лясоў
Па стане на 15 траўня абмежаваньні дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх лесагаспадарчых устаноў Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднаньня. Таксама забарона на наведваньне лясоў уведзена на тэрыторыі Аршанскага лясгаса Віцебскай вобласьці.
Як патлумачыла прэс-служба, прычынай абмежавальных мер сталі «неспрыяльныя ўмовы надворʼя ў дадзеных рэгіёнах: усталявалася гарачае надворʼе, якое суправаджаецца моцнымі парывамі ветру (да 18 м / с) і нязначнай колькасьцю ападкаў».
Мінлясгас адзначыў, што з надыходам пажаранебясьпечнага сэзона дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым працы. Каля 1,2 тыс. спэцыялістаў лесагаспадарчых устаноў ажыцьцяўляюць пастаянны маніторынг сытуацыі. На патруляваньні і ліквідацыі ачагоў узгараньня задзейнічаны 360 адзінак тэхнікі. У асобных выпадках прыцягваюцца спэцыялісты МНС.
На час дзеяньня забароннага пэрыяду зачыняюцца ўсе шлагбаўмы на зьездах з дарог у лес, усталёўваюцца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведваньня лесу і мерах адказнасьці за яго парушэньне.
Усяго з пачатку года ў лясным фондзе Беларусі адбылося 184 лясныя пажары на агульнай плошчы 579 га.

Па стане на 15 траўня абмежаваньні дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх лесагаспадарчых устаноў Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднаньня. Таксама забарона на наведваньне лясоў уведзена на тэрыторыі Аршанскага лясгаса Віцебскай вобласьці.

Як патлумачыла прэс-служба, прычынай абмежавальных мер сталі «неспрыяльныя ўмовы надворʼя ў дадзеных рэгіёнах: усталявалася гарачае надворʼе, якое суправаджаецца моцнымі парывамі ветру (да 18 м/с) і нязначнай колькасьцю ападкаў».

Мінлясгас адзначыў, што з надыходам пажаранебясьпечнага сэзона дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым працы. Каля 1,2 тыс. спэцыялістаў лесагаспадарчых устаноў ажыцьцяўляюць пастаянны маніторынг сытуацыі. На патруляваньні і ліквідацыі ачагоў узгараньня задзейнічаны 360 адзінак тэхнікі. У асобных выпадках прыцягваюцца спэцыялісты МНС.

На час дзеяньня забароннага пэрыяду зачыняюцца ўсе шлагбаўмы на зьездах з дарог у лес, усталёўваюцца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведваньня лесу і мерах адказнасьці за яго парушэньне.

Усяго з пачатку года ў лясным фондзе Беларусі адбыліся 184 лясныя пажары на агульнай плошчы 579 га.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт