«Ноч музэяў» у Беларусі правядуць 18 траўня
У 2018 годзе ў сьвяткаваньні Міжнароднага дня музэяў прымуць удзел больш за сто дзяржаўных музэяў краіны.
Міжнародны дзень музэяў, а разам з ім і акцыя «Ноч музэяў», з посьпехам прыжыліся ў беларускіх музэйных установах.
У гэтым годзе ў сьвяткаваньні Міжнароднага дня музэяў прымуць удзел больш за сто дзяржаўных музэяў краіны. У Нацыянальным гістарычным музэі і Нацыянальным мастацкім музэі начное сьвяткаваньне будзе праводзіцца ўжо ў трынаццаты раз.
Шэраг музэяў прымеркавалі «Ноч музэяў 2018» да Года малой радзімы. Мерапрыемствы, накіраваныя на разьвіцьцё і ўмацаваньне лякальных супольнасьцяў, пройдуць у Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа, Мірскім замку, музэях Бягомля, Мазыра, Іўя, Слоніма і многіх іншых гарадах Беларусі.
У гэтым годзе падрыхтаваны спэцыяльныя праграмы для наведвальнікаў прыватных музэяў – Музэя архітэктурных мініяцюр «Краіна міні» і Музэйнага комплексу «Дукорскі маёнтак».
Бясплатна наведаць пляцоўку 18 траўня прапануюць Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры, многія раённыя музэі Віцебскай, Гомельскай, Гарадзенскай і Менскай абласьцей. Ва ўсіх дзяржаўных музэях Берасьцейскай вобласьці 18 траўня пройдзе дзень адчыненых дзьвярэй. Тэматычныя мерапрыемствы ў Берасьцейскай крэпасьці пройдуць 27 траўня таксама бясплатна.
Музэйная супольнасьць стала адзначаць сваё прафэсійнае сьвята ў 1977 годзе, калі падчас Агульнай Асамблеі Міжнароднага савета музэяў (ICOM) у Маскве была прынятая рэзалюцыя аб правядзеньні Міжнароднага дня музэяў. На дадзены момант сьвята праводзіцца на ўсіх кантынэнтах і ахоплівае больш за 20 тысячы музэяў у ста краінах сьвету.

Белта/ав