Лукашэнка й Рахмон прынялі сумесную заяву
Кіраўнікі Беларусі й Таджыкістана сустрэліся сёньня ў Душанбэ.
Кіраўнікі Беларусі й Таджыкістана Аляксандар Лукашэнка й Эмамалі Рахмон па выніках афіцыйных перагавораў у Душанбэ прынялі сумесную заяву.
У дакумэнце бакі пацьвердзілі гатоўнасьць да ўмацаваньня палітычнага дыялёгу, намецілі шляхі далейшага разьвіцьця беларуска-таджыкскіх адносін і ўзаемадзеяньня па важнейшых пытаньнях міжнароднага парадку дня.
Вялікая ўвага ў сумеснай заяве ўдзяляецца тэматыцы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзыдэнты падкрэсьлілі прыярытэтнае значэньне ўзаемадзеяньня ў гэтай сфэры й выказалі імкненьне да яго пашырэньня з улікам інтарэсаў бакоў. Абазначана ўзаемная зацікаўленасьць у павелічэньні аб'ёмаў двухбаковага гандлю, разьвіцьці доўгатэрміновых форм эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленьні інвэстыцыйнага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю й Таджыкістанам.
Бакі таксама дамовіліся падтрымліваць інвэстыцыйную дзейнасьць па стварэньні сумесных вытворчасьцей, прадаўжаць удасканальваць умовы для работы беларускіх і таджыкскіх інвэстараў, прымаць практычныя меры па рэалізацыі праектаў у горна-мэталюргічнай і будаўнічай галінах, у лёгкай і харчовай прамысловасьці, у сфэрах сельскагаспадарчай каапэрацыі й лягістыкі.
Пацьверджана таксама зацікаўленасьць у далейшым разьвіцьці ўзаемадзеяньня ў сфэрах адукацыі, навукі й тэхнікі, культуры й мастацтва, аховы здароўя, спорту й турызму.
belta.by/аз
Кіраўнікі Беларусі й Таджыкістана Аляксандар Лукашэнка й Эмамалі Рахмон па выніках афіцыйных перагавораў у Душанбэ прынялі сумесную заяву.
У дакумэнце бакі пацьвердзілі гатоўнасьць да ўмацаваньня палітычнага дыялёгу, намецілі шляхі далейшага разьвіцьця беларуска-таджыкскіх адносін і ўзаемадзеяньня па важнейшых пытаньнях міжнароднага парадку дня.
Вялікая ўвага ў сумеснай заяве ўдзяляецца тэматыцы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзыдэнты падкрэсьлілі прыярытэтнае значэньне ўзаемадзеяньня ў гэтай сфэры й выказалі імкненьне да яго пашырэньня з улікам інтарэсаў бакоў.
Абазначана ўзаемная зацікаўленасьць у павелічэньні аб'ёмаў двухбаковага гандлю, разьвіцьці доўгатэрміновых форм эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленьні інвэстыцыйнага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю й Таджыкістанам.