Logo Polskiego Radia
Print

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаваньні адносна трох беларускіх прадпрыемстваў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.05.2018 13:17
Аднак у дачыненьні да двух беларускіх прадпрыемстваў уведзены рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаваньні ў дачыненьні да трох беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд з 11 мая адмяніў уведзеныя раней абмежаваньні на пастаўкі ў Расею прадукцыі зь беларускіх прадпрыемстваў «Старфуд», Верхнядзьвінскага масласырзаводу й Лунінецкага малочнага заводу.
Аднак, заявілі ў ведамстве, у сувязі з выяўленьнем неадпаведнасьцяў прадукцыі жывёльнага паходжаньня нормам і патрабаваньням Расеі й ЭАЭС, у дачыненьні да двух беларускіх прадпрыемстваў уведзены рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю.
У прыватнасьці, гэтыя меры закранулі фірму «Мясапрадукты», у ялавічыне якой быў выяўлены бэнзілпэніцылін, і птушкафабрыку «Світанак», у мясе птушкі якой знайшлі бактэрыі групы сальманэла.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт