Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе канфэрэнцыя, прысьвечаная нацыянальнаму сувэрэнітэту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2018 08:39
Канфэрэнцыя мае на мэце сыстэматызаваць ідэю і практыку сувэрэнітэту ва Ўсходняй Эўропе.

/

18 – 19 траўня ў Менску ў Пасольстве Летувіскай Рэспублікі ў Беларусі пройдзе VII-я навуковая канфэрэнцыя інстытуту «Палітычная сфэра» «Нацыянальны сувэрэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка».
1918 год зьмяніў увесь рэгіён Усходняй Эўропы. Руйнаваліся імпэрыі і паўставалі новыя дзяржавы, перакройваліся межы і кансалідаваліся нацыі. Ідэя сувэрэнітэту і незалежнасьці набывала палітычнае ўвасабленьне. Для адных нацый больш пасьпяховае (Летува, Латвія, Польшча), для іншых – менш (Беларуская Народная Рэспубліка, Украінская Народная Рэспубліка). Дыскусіі пра сувэрэнітэт на гэтым, аднак не спыніліся, яны заставаліся важнымі ўсё ХХ стагодзьдзе, былі ўзьнятыя на новы ўзровень з распадам сацыялістычнага блёку і СССР (1990-1991) і зноў набылі актуальнасьць пасьля пашырэньня ЭЗ у 2004 годзе. Ва ўмовах новых выклікаў бясьпецы і міру ва Ўсходняй Эўропе з пачаткам у 2014 годзе ўкраінска-расейскага канфлікту, абвастрэньнем стасункаў Расеі з ЭЗ і ЗША, праблемы сувэрэнітэту, яго межаў і трываласьці, зноў трапляюць у цэнтар увагі.
Канфэрэнцыя мае на мэце сыстэматызаваць ідэю і практыку сувэрэнітэту ва Ўсходняй Эўропе, як у кантэксьце 100-гадовага юбілею ўзьнікненьня нацыянальных дзяржаў, так і ў кантэксьце сучасных палітычных і геапалітычных выклікаў.

Польскі інстутут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт