У Менску за дзень журналістаў аштрафавалі адразу шэсьць разоў
Агульная сума штрафаў журналістам за дзень склала 190 базавых велічыняў (4655 рублёў).
Суд Цэнтральнага раёна Менска 7 траўня разглядзеў шэсьць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў за супрацоўніцтва з тэлеканалам „Белсат” без акрэдытацыі. Усіх аштрафавалі.
Раніцай судзьдзя Вікторыя Шабуня пакарала журналістаў Любоў Лунёву й Сяргея Краўчука за супрацоўніцтва з тэлеканалам „Белсат” без акрэдытацыі штрафамі па 35 базавых велічыняў кожнага.
Справа будавалася на паказаньнях супрацоўніка міліцыі Дзьмітрыя Шантыра. Ён заявіў, што бачыў, як Лунёва й Краўчук 13 сакавіка бралі інтэрвію падчас адкрыцьця памятнага знака заснавальнікам БНР.
Адметна, што сюжэт, у вырабе якога абвінавацілі журналістаў, наогул у эфір не выходзіў. Аднак судзьдзя паясьніла, што журналістаў „не вінавацілі ў распаўсюдзе прадукцыі СМІ, толькі ў яе вырабе”.
Таксама судзьдзя Іван Касьцян пакараў штрафамі за супрацоўніцтва з „Белсатам” Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) — 35 базавых велічыняў, а Ірыну Арахоўскую — 20 базавых.
Пасьля гэтага судзьдзя Вікторыя Шабуня судзіла Марыю Арцыбашаву й зноў Сяргея Краўчука. У выніку журналістаў таксама аштрафавалі: Арцыбашаву — на 30 базавых велічыняў, а Краўчука (другі раз за дзень) — на 35 базавых.

Такім чынам сёлета журналістаў у Беларусі за працу без акрэдытацыі судзілі ўжо 39 раз і аштрафавалі больш чым на 32 тысячы рублёў.
Ад самага пачатку Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць перасьлед калег па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях незаконным. Да пазыцыі БАЖ неаднаразова далучалася міжнародная журналісцкая супольнасьць.
baj.by/аз