«БелАЗ» падае пазовы на незаконнае выкарыстаньне яго таварнага знака
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.05.2018 16:16
242 арганізацыі вырабляюць запчасткі ці незаконна выкарыстоўваюць таварны знак "БелАЗ".
Photo:Redline/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
"БелАЗ" упершыню атрымае матэрыяльную кампэнсацыю за незаконнае выкарыстаньне яго таварнага знака. Як паведамілі на прадпрыемстве, арбітражны суд Хакасіі ў жніўні 2017 года прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасьці дырэктара "РосБелСервиса" за незаконнае выкарыстаньне таварнага знака "БелАЗ". Уся прадукцыя прызнана кантрафактнай і зьнішчана.
Таксама БелАЗ падаў пазоў аб грашовай кампэнсацыі за незаконнае выкарыстаньне яго таварнага знака. І ў красавіку 2018 году суд пастанавіў спагнаць грошы на карысьць "БелАЗ", стварыўшы такім чынам прэцэдэнт.
Акрамя таго, у лютым у Ніжнім Ноўгарадзе была канфіскавана кантрафактная прадукцыя, падробленыя сэртыфікаты якасьці на яе. "БелАЗ" падаў пазоў у арбітражны суд, у выніку чаго ТАА "ТК Веллис" было аштрафавана на 50 тыс. расейскіх рублёў, прадукцыя канфіскаваная для зьнішчэньня.
У Смаленску праводзіцца праверка па факце выяўленьня кантрафактнай прадукцыі і незаконнага выкарыстаньня таварнага знака "БелАЗ". Прызначаныя неабходныя экспэртызы, са склада канфіскавана 179 найменьняў кантрафактнай прадукцыі з таварным знакам "БелАЗ".
З 2017 года за выкарыстаньне слова "БелАЗ" у назвах арганізацый або даменных імёнах ААТ "БелАЗ" прад'явіў 17 пазоваў у арбітражных судах Расеі, у выпадку 15 рашэньне вынесена на карысьць БелАЗ.
Як адзначаюць на прадпрыемстве, усяго 242 арганізацыі вырабляюць і рэалізуюць неарыгінальная запчасткі ці незаконна выкарыстоўваюць таварны знак "БелАЗ".
telegraf.by/яс