Logo Polskiego Radia
Print

Рэктар БДУ забараніў супрацоўнікам даваць інфармацыю СМІ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2018 10:00
Мэтазгоднасьць любых кантактаў з прэсай будзе вырашаць кіраўніцтва навучальнай установы.
Foto: Homoatrox/commons.wikimedia.org/CC BY-SA 3.0

Гэта вынікае з зацьверджанай 4 траўня пастановы «Аб парадку ўзаемадзеяньня са СМІ ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце».

У пункт 4 Пастановы гаворыцца, што ўсе пісьмовыя ды вусныя запыты СМІ да супрацоўнікаў БДУ павінны накіроўвацца ў прэсавую службу. Прэсавая служба па ўзгадненьні з рэктарам, прарэктарамі, дэканамі прымае рашэньне наконт мэтазгоднасьці інтэрвію, камэнтара, прысутнасьці СМІ на мерапрыемствах БДУ.

Пастанова прынятая неўзабаве пасьля нядаўняй сустрэчы міністра адукацыі Беларусі з высокапастаўленай эўра чыноўніцай па пытаньнях дэмакратыі. Міністар заявіў тады, што Беларусь накіравана на працяг супрацоўніцтва з краінамі Эўрапейскай зоны адукацыі, каб беларуская адукацыя дынамічна разьвівалася «у рэчышчы ўсясьветных тэндэнцый пры захаваньні нацыянальных традыцый».

Высьвятляецца, што нацыянальнай традыцыяй у Беларусі зьяўляецца забарона кантактаў са СМІ для супрацоўнікаў ВНУ.

Паводле Наша Ніва/юл

tags: БДУ, СМІ
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт