Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія мытнікі затрымалі буйную партыю катрабанднай садавіны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.05.2018 10:06
Паблізу дзяржаўнай мяжы, ў Расонскім раёне, было затрымана пяць грузавых транспартных сродкаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларускія мытнікі на мяжы з Расеяй затрымалі буйную партыю катрабанднай садавіны
Віцебскія мытнікі спынілі ўвоз у Расею больш як 35 тон агародніны і садавіны, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
У ходзе правядзеньня спэцыяльнага мерапрыемства супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай Віцебскай мытні ва ўзаемадзеяньні з органамі МУС паблізу дзяржаўнай мяжы ў Расонскім раёне было затрымана пяць грузавых транспартных сродкаў. Аўтамабілі, якімі кіравалі грамадзяне Расеі, Беларусі і Азэрбайджана, накіроўваліся ў Расейскую Фэдэрацыю.
Паводле дадзеных мытнікаў, у прычэпах перавозіліся сьвежыя яблыкі, таматы і пэкінская капуста. У ходзе праверкі выяўлена, што на 35,5 тоны тавару адсутнічалі неабходныя суправаджальныя дакумэнты, у тым ліку абавязковыя пры перамяшчэньні прадукцыі фітасанітарныя сэртыфікаты.
Па гэтых фактах Віцебскай мытняй пачаты працэс аб адміністрацыйным правапарушэньні. Кіроўцам пагражае штраф да 30 базавых велічынь.
Паводле Белапан/эж

паводле Белапан/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт