Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандар Лукашэнка звольніў шэраг урадоўцаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.05.2018 08:59
Чыноўнікі пазбыліся сваіх крэслаў за непрыняцьцё захадаў па спыненьні правапарушэньняў і фактаў карупцыі ў сваіх арганізацыях.
www.president.gov.by

Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызваліў ад пасадаў начальніка Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Сяргея Новікава і яго намесьніка Аляксандра Дуньковіча. Чыноўнікі пазбыліся сваіх крэслаў за непрыняцьцё захадаў па спыненьні правапарушэньняў і фактаў карупцыі ў падведамасных арганізацыях.
Новікаў і Дуньковіч занялі свае пасады ў Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету ў 2012 годзе.
Пра факты карупцыі, зьвязанай з браканьерствам, кіраўнік дзяржавы заявіў 24 красавіка падчас свайго штогадовага пасланьня народу і парлямэнту. Тады Лукашэнка прапанаваў сур'ёзна разабрацца з інспэкцыяй аховы жывёльнага і расьліннага сьвету. У гэты ж дзень па падазрэньні ў карупцыйных злачынствах міліцыя затрымала трох службовых асоб Глыбоцкай міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету. Чыноўнікаў падазраюць, што за грошы яны дапамагалі браканьерам пазьбягаць пакараньня.
Пра выяўленыя правапарушэньні распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Па яго словах, заданьне разабрацца ў сытуацыі з інспэкцыяй аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Лукашэнка даў КДБ увосень 2017 года.
Па яго словах, цяпер пачатыя тры крымінальныя справы, па якіх праходзяць 14 службовых асоб інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету і 22 браканьеры. Шэраг чыноўнікаў затрыманыя і актыўна даюць паказаньні.
Нагадаем, 2 траўня кіраўнік Беларусі звольніў таксама міністра энэргетыкі Уладзіміра Патупчыка.
паводле Эрарадыё/эж

Нагадаем, 2 траўня кіраўнік Беларусі за садзейнічаньне незаконнаму сямейнаму бізнэсу звольніў міністра энэргетыкі Уладзіміра Патупчыка.

паводле Белта/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт