Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскія журналісты заступіліся за беларускіх калегаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.05.2018 15:57
Умовы працы журналістаў у Беларусі сёньня не могуць лічыцца свабоднымі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарphoto: БАЖ

Умовы працы журналістаў у Беларусі сёньня не могуць лічыцца свабоднымі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (ЭФЖ) прымеркаваным да Сусьветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.

ЭФЖ адзначае, што з 2015 года беларускія ўлады вядуць рэпрэсіўную кампанію супраць журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ. У 2017 годзе беларускія журналісты былі аштрафаваныя 69 разоў па абвінавачваньні ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. У гэтым годзе ўжо 32 разы падвяргаліся вялізным штрафам.

ЭФЖ выказвае салідарнасьць з беларускімі калегамі і заклікае ўлады Беларусі «неадкладна спыніць беспрэцэдэнтную хвалю перасьледу журналістаў-фрылансераў» і юрыдычна гарантаваць ім магчымасьць для прафэсійнай дзейнасьці.

ЭФЖ таксама заклікае журналісцкія прафсаюзы і арганізацыі па ўсёй Эўропе выступіць у падтрымку беларускіх калег і просіць урады эўрапейскіх краін падымаць пытаньне пра перасьлед журналістаў у Беларусі на міжнародных сустрэчах і двухбаковых перамовах.

Адзначым, што ў «Індэксе свабоды прэсы», які штогод складае праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў», Беларусь у гэтым годзе заняла 155-е месца сярод 180. У 2017 годзе краіна знаходзілася на 153-м месцы.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт