На акцыі дзяржаўных прафсаюзаў затрымалі паплечнікаў Статкевіча
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
01.05.2018 14:49
Сярод затрыманых генэральны сакратар партыі Сяргей Спарыш, кіраўнік Менскага гарадзкога камітэту партыі Валянцін Трокскі.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"
На акцыі дзяржаўных прафсаюзаў затрымалі паплечнікаў Статкевіча
Сёньня падчас акцыі дзяржаўных прафсаюзаў затрымалі 5 сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада. Сярод затрыманых генэральны сакратар партыі Сяргей Спарыш, кіраўнік Менскага гарадзкога камітэту партыі Валянцін Трокскі.
На акцыі актывісты паднялі два нацыянальных сьцяга і разгарнулі плякаты сацыяльнай скіраванасьці. Лідар партыі Мікола Статкевіч зьвязвае затрыманьне з тым, што ўлады баяцца іншага меркаваныя і грамадзкай актыўнасьці.
Таксама вядома, што Спарыш і Трокскі абверцяць галадоўку, калі ім прысудзяць адміністратыўныя арышты.
Мікола Статкевіч дадаў, што пасьля акцыі незалежных прафсаюзаў паедзе ў Цэнтральные РУУС, у якім знаходзяцца ягоныя паплечнікі.
Сёньня падчас акцыі дзяржаўных прафсаюзаў затрымалі 5 сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада. Сярод затрыманых генэральны сакратар партыі Сяргей Спарыш, кіраўнік Менскага гарадзкога камітэту партыі Валянцін Трокскі.
На акцыі актывісты паднялі два нацыянальных сьцяга і разгарнулі плякаты сацыяльнай скіраванасьці. Лідар партыі Мікола Статкевіч зьвязвае затрыманьне з тым, што ўлады баяцца іншага меркаваныя і грамадзкай актыўнасьці.
Таксама вядома, што Спарыш і Трокскі намераныя абвесьціць галадоўку, калі ім прысудзяць адміністратыўныя арышты. Мікола Статкевіч дадаў, што пасьля акцыі незалежных прафсаюзаў паедзе ў Цэнтральные РУУС, у якім знаходзяцца ягоныя паплечнікі.
паводле Белсат/эж