Новы спэцдакладчык ПАРЭ па Беларусі можа быць прызначаны ў чэрвені
Новы спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па сытуацыі ў Беларусі можа быць прызначаны ў чэрвені. Пра гэта паведаміў італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні 25 красавіка на пасяджэньні Камітэту па палітычных пытаньнях і дэмакратыі ПАРЭ ў Страсбургу.
Рыгоні, які ў чэрвені мінулага года прадставіў сваю справаздачу па сытуацыі ў Беларусі, зьяўляецца ўжо былым спэцдакладчыкам па сытуацыі ў Беларусі й да 27 чэрвеня 2018 года можа ўдзельнічаць у абмеркаваньні далейшых крокаў ПАРЭ ў адносінах зь Беларусьсю.
У сваім выступе ён адзначыў, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая ўсё яшчэ не зьяўляецца членам Рады Эўропы.
Андрэа Рыгоні спадзяваўся, што будзе дасягнуты большы прагрэс у адносінах зь Беларусьсю за той час, пакуль ён зьяўляўся спэцдакладчыкам. Аднак, паводле яго слоў, у Беларусі так і не правялі рэформу выбарчага заканадаўства, не ўвялі мараторый на сьмяротнае пакараньне й не пачалі паважаць фундамэнтальныя правы, у тым ліку права на свабоду прэсы й свабоду выказваньня. «Але неабходна працягваць нашу працу, уплываць на Беларусь, каб яна пачала рабіць крокі наперад, пачала рэформы. Гэта наша місія», – сказаў Рыгоні.
Камітэт па палітычных пытаньнях пакуль не прыняў рашэньня ні па кандыдатуры новага дакладчыка, ні па даце новага прызначэньня.
белапан/вс