Беларусы ядуць зашмат солі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.04.2018 18:07
Спажываньне дадзенага прадукту ў два разы перавышае міжнародныя нормы.
Foto: pixabay.com/CC0
Беларусы спажываюць солі ў два разы больш, чым рэкамэндуе Сусьветная арганізацыя здароўя.
Паводле дадзеных рэгіянальнага офіса САЗ у Беларусі, за 2016-2017 гады беларусы зьядалі ў дзень у сярэднім 10,7 грама солі, пры норме ў 5 грамаў. Пры гэтым жанчыны ядуць 9 грамаў солі ў суткі, а мужчыны – па 12,4 грама.
5 грамаў у суткі азначае агульная колькасьць солі, што ўтрымліваецца ў асноўных прадуктах харчаваньня, што чалавек зьядае за дзень. У Беларусі траціна насельніцтва (31,7% апытаных) заўсёды, або часта дадае соль у ежу перад тым, як зьесьці, а 80% – дадаюць, калі рыхтуюць.
Да такіх высноў прыйшлі спэцыялісты падчас дасьледаваньня STEPS сярод беларусаў ва ўзросьце 18-69 гадоў. Дадзеныя атрыманыя па выніках аналізу мачы на ўтрыманьне натрыю.
Беларускае міністэрства аховы здароўя выступіла з заявай, што празьмернае спажываньне солі – гэта асноўная праблема беларускага харчаваньня. Яна можа прыводзіць да павышанага артэрыяльнага ціску.
Паводле Tut.by/юл