Logo Polskiego Radia
Print

Улады Менска дазволілі правесьці «Чарнобыльскі шлях», але са зьменамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2018 12:10
Гарадзкія ўлады зьмянілі час і месца збору ўдзельнікаў акцыі.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.Photo:CC0 Public Domain/pixabay.com


Улады Менска дазволілі правесьці 26 красавіка акцыю «Чарнобыльскі шлях», але для гэтага арганізатары павінны зьмяніць час і месца правядзеньня мерапрыемства. У пятніцу днём заяўнікі атрымалі адказ на сваю заяўку, якую падалі ў Менгарвыканкам на пачатку красавіка.

Менскі гарвыканкам задаволілі заяўку, але адкарэктаваў пляны арганізатараў «Чарнобыльскага шляху». У прыватнасьці, улады зьмянілі час і месца збору ўдзельнікаў акцыі.

Арганізатары мерапрыемства плянавалі, што яно пройдзе ў такім фармаце: збор удзельнікаў і мітынг каля Акадэміі навук, шэсьце па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля» у парку Дружбы народаў, дзе павінен прайсьці яшчэ адзін мітынг. Але сталічных чыноўнікаў такі варыянт не задаволіў.

Улады дазволілі ўдзельнікам «Чарнобыльскага шляху» сабрацца ў 18:00-18:30 каля кінатэатра «Кастрычнік», прайсьці шэсьцем па ходніках праспэкта Незалежнасьці, вуліцах Сурганава і Арлоўскай да перасячэньня з Карастаянавай, дзе з 20:00 да 20:30 можа быць праведзены мітынг каля капліцы. Зараз аргкамітэт абмяркоўвае гэтую прапанову.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт