Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіч заклікае далучыцца да афіцыйнага сьвяткаваньня Першамая

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.04.2018 17:12
Палітык нагадвае, што Першамай ад пачатку быў днём барацьбы працоўных людзей за свае правы.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

Статкевіч заклікае далучыцца да афіцыйнага сьвяткаваньня Першамая
Напярэдадні Дня Працы апазыцыйны дзеяч Мікалай Статкевіч заклікаў выкарыстаць афіцыйнае сьвяткаваньне для выказваньня пратэсту.
У сваім акаўнце на «Фэйсбуку» ён апублікаваў зварот Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) пад назвай «Змусім уладу слухаць народ».
У звароце гаворыцца, што ўлады зноў спрабуюць кампэнсаваць правалы сваёй эканамічнай палітыкі за кошт народа.
«Сацыяльная дзяржава» ператворана ў фікцыю (...). Сотні тысяч людзей, каб пракарміць сем'і, мусяць шукаць заробкаў на чужыне. Павышаецца плата за жыльлёва-камунальныя паслугі, асабліва ў інтэрнатах (...)«, – пералічваецца ў звароце.
Статкевіч нагадвае, што Першамай ад пачатку быў днём барацьбы працоўных людзей за свае правы. Таму БНК заклікае грамадзян скарыстацца дазволенымі мерапрыемствамі, якія будуць ладзіць афіцыйныя прафсаюзы зь мясцовымі ўладамі.

Напярэдадні Дня Працы апазыцыйны дзеяч Мікалай Статкевіч заклікаў выкарыстаць афіцыйнае сьвяткаваньне для выказваньня пратэсту.

У сваім акаўнце на «Фэйсбуку» ён апублікаваў зварот Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) пад назвай «Змусім уладу слухаць народ».

У звароце гаворыцца, што ўлады зноў спрабуюць кампэнсаваць правалы сваёй эканамічнай палітыкі за кошт народа.

«Сацыяльная дзяржава» ператворана ў фікцыю (...). Сотні тысяч людзей, каб пракарміць сем'і, мусяць шукаць заробкаў на чужыне. Павышаецца плата за жыльлёва-камунальныя паслугі, асабліва ў інтэрнатах (...)», – пералічваецца ў звароце.

Статкевіч нагадвае, што Першамай ад пачатку быў днём барацьбы працоўных людзей за свае правы. Таму БНК заклікае грамадзян скарыстацца дазволенымі мерапрыемствамі, якія будуць ладзіць афіцыйныя прафсаюзы зь мясцовымі ўладамі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт