Лябедзька пасьля 18 гадоў старшынства пакідае пасаду кіраўніка АГП
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.04.2018 14:05
У хуткім часе мае адбыцца зьезд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, дзе адбудуцца выбары новага старшыні.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзькаwww.ucpb.org
Лябедзька пасьля 18 гадоў старшынства пакідае пасаду кіраўніка АГП
Анатоль Лябедзька вырашыў пакінуць пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якую ён займаў 18 гадоў, паведамляе «Наша Ніва».
У хуткім часе мае адбыцца зьезд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, дзе адбудуцца выбары новага старшыні.
Гэтым разам кандыдатуры на лідарства дзьве, і сярод іх няма Анатоля Лябедзькі – барацьба разгорнецца паміж Васілём Паляковым і Ганнай Канапацкай.
Анатоль Лябедзька пацьвердзіў тое, што пакідае пасаду кіраўніка АГП.
«Гэта праўда, цяпер я займаюся сваімі надзённымі справамі й ня маю ў сваім графіку пункта аб балатаваньні ў старшыні АГП. Чым буду займацца далей? Вазьму нейкі тайм-аўт, вызначуся…», – сказаў Лябедзька.

вс